Вакальны ансамбль «Родныя галасы» з Кіраўска адзначаны Дыпломамі расійска-беларускага фестывалю «Дзве Русі — дзве сястры»

Вакальны ансамбль «Родныя галасы» з Кіраўска адзначаны Дыпломамі расійска-беларускага фестывалю «Дзве Русі — дзве сястры»

Вакальны ансамбль «Родныя галасы» раённага Цэнтра культуры і вольнага часу адзначаны Дыпломамі ўдзельнікаў XVIII расійска-беларускага фестывалю народнай творчасці “Дзве Русі – дзве сястры”. Сёлета ён праходзіў у онлайн-фармаце.
Фестываль аб’ядноўвае тых, хто беражліва захоўвае, прымнажае і дзеліцца традыцыямі народаў-братоў – беларусаў і расіян. Яго мэты – умацаванне культурных сувязей і развіццё культурнага супрацоўніцтва паміж раёнамі Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі і раёнамі Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь, прапаганда і захаванне лепшых нацыянальных традыцый народнай культуры брацкіх славянскіх народаў, адкрыццё імён новых самабытных выканаўцаў і калектываў, абмен творчым вопытам.
Сёлета ў фестывалі прымалі ўдзел больш за 100 чалавек – салісты-вакалісты, члены народных і эстрадных калектываў, вакальных груп, харэаграфічных калектываў, майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Кіраўчане ўдзельнічалі ўпершыню. Вакальны ансамбль “Родныя галасы” выканаў беларускую народную песню “Мельніца”, яго салісткі Таццяна Кашко і Уладзіслава Барысёнак – “Спявай, мая чароўная зямля” і “Радзіма”.
Усю праграму фестываля можна паглядзець у інтэрнэце, задаўшы ў пошукавіку запыт “Дзве Русі – дзве сястры”-2020.

Последние новости

Актуально

Развивайся и процветай, родной край Приднепровье!

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

ГАИ Кировского района ищет очевидцев ДТП

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Каков Кировский хлеб на вкус?

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Минске проходит IV Съезд Белорусской партии «Белая Русь»

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Жиличском дворцово-парковом ансамбле проходит II (апрельский) Пленум Могилевского областного комитета КПБ

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

25 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем