Темы

Вучань Жыліцкай СШ Віталь Арлоўскі — дыпламант рэспубліканскага конкурсу

Вучань Жыліцкай СШ Віталь Арлоўскі — дыпламант рэспубліканскага конкурсу

Жилицкай пацанДзевяцікласнік  Жыліцкай СШ Віталь Арлоўскі прыняў удзел у другім этапе XXVIII рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ вучняў. Аб гэтым расказала рэдактару інтэрнет-рэсурса рэдакцыі раённай газеты «Кіравец» намеснік дырэктара школы па вучэбна-выхаваўчай рабоце Свялана Лапянок.

Заключны этап рэспубліканскай канферэнцыі праходзіў на базе УА “Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства” ў г.Мінску. Абарона работ ажыццяўлялася ў пяці секцыях.
Даследчая работа Віталя “Видовое разнообразие эпифитных лишайников в насаждениях агрогородка Жиличи и их индикаторное значение” была прадстаўлена ў секцыі “Экалогія раслін”. Разам са сваім настаўнікам біялогіі і хіміі М.В.Церахавай Віталь вызначаў відавую разнастайнасць лішайнікаў і ацэньваў чысціню паветра на тэрыторыі аграгарадка Жылічы.
Па выніках рэспубліканскага конкурсу работа адзначана дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Віншуем з перамогай! Жадаем цікавых ідэй, руху наперад да новых дасягненняў!

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость