Темы

Вучаніца 4 класа гімназіі г.Кіраўска Дар’я Гаршкова стала фіналісткай «Шкаліяды»

Вучаніца 4 класа  гімназіі г.Кіраўска Дар’я Гаршкова стала фіналісткай «Шкаліяды»

Даша 1

З мэтай прыцягнення дзяцей і падлеткаў да заняткаў фізкультурай і спортам, фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця, прывіцця любові да фізічнай актыўнасці праз папулярызацыю такога віду спорту як лёгкая атлетыка, у 2015 годзе ўпершыню ў рэспубліцы праводзіліся спаборніцтвы “Шкаліяда” сярод вучняў 3-4 класаў. Праходзілі яны ў чатыры этапы: ва ўстановах адукацыі, раённыя, абласныя і рэспубліканскія. Кожны юны спартсмен спаборнічаў у наступных дысцыплінах: скачок у даўжыню з месца, кіданне мяча, бег на 30 метраў, бег на 800 метраў (хлопчыкі) і 500 метраў (дзяўчынкі).

Паспяхова прайшоўшы першы і другі этапы “Шкаліяды”, вучаніца 4 класа  гімназіі Дар’я Гаршкова заняла 7 месца ў вобласці. Добры ўзровень падрыхтоўкі прадэманстраваў на абласным этапе і вучань 3 класа гімназіі Уладзіслаў Гаўрылаў: 27 месца. Але гэтага выніку было недастаткова, каб увайсці ў зборную вобласці.

Дар’я ж прыняла ўдзел у рэспубліканскім этапе спаборніцтваў і атрымала сертыфікат фіналіста, што дазволіла ёй прыняць удзел у заключным этапе лёгкаатлетычнага спартыўна-масавага мерапрыемства «300 талентаў для Каралевы», які праходзіў 25-26 снежня ў Мінску.

Дадому  дзяўчынка вярнулася не толькі з каштоўнымі і салодкімі падарункамі, дыпломам Беларускай федэрацыі легкай атлетыкі і медалём Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту вучняў і студэнтаў, але і з добрымі ўражаннямі і настроем, а таксама яшчэ з большым жаданнем перамагаць на спартыўных пляцоўках.

І нават калі Дар’я і іншыя мае вучні не стануць вялікімі спартсменамі, упэўнена, удзел у падобных мера-прыемствах дапаможа ім стаць больш моцнымі, настойлівымі і працавітымі.

Алена АКУЛІЧ, настаўнік фізічнай культуры і здароўя гімназіі г.Кіраўска.

Последние новости

Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые работникии ветераны Кировского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь!

12 сентября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Методы мошенников постоянно модернизируются

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» состоится 26 сентября 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

11 сентября – Усекновение главы Иоанна Предтечи

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Отставание смерти подобно». Лукашенко о важности модернизации системы связи в войсках

11 сентября 2026
Читать новость