Темы

Выдатныя поспехі прадстаўнікоў Кіраўшчыны ў абласным спаборніцтве

Выдатныя поспехі прадстаўнікоў Кіраўшчыны ў абласным спаборніцтве

На чарговай 11-й сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў былі ўручаны ўзнагароды пераможцам спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання за 2018 год.

За перамогу ў спаборніцтве сярод сельскіх (пасялковых) Саветаў дэпутатаў Добасненскі сельскі Савет дэпутатаў адзначаны Пераходным сцягам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, дыпломам I ступені і грашовай прэміяй. Узнагароды старшыні лепшага сельскага Савета дэпутатаў Галіне Шчур уручыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык.

За станоўчую работу па выкананні ў 2018 годзе паказчыкаў і ўмоў спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання Магілёўскай вобласці Падзячнымі пісьмамі абласнога Савета дэпутатаў узнагароджаны Баравіцкі сельскі Савет дэпутатаў (старшыня Алена Пашкевіч), стараста вёскі Хвайніца Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў Кацярына Будніцкая.

Мэтай конкурсу з’яўляецца павышэнне ролі органаў мясцовага самакіравання ў вырашэнні пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, добраўпарадкавання, падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак, далучэнні насельніцтва да вырашэння праблем мясцовага значэння.

Віншуем прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіравання нашага раёна з выдатнымі дасягненнямі, жадаем плёну ў рабоце і новых поспехаў!

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Электробезопасность – ответственность каждого

29 июля 2026
Читать новость
В районе

Галасы зямной красы

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Боровицком сельском Совете депутатов состоялись выездной приём граждан и прямая телефонная линия

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость