Выпускнікі-медалісты Кіраўшчыны

Выпускнікі-медалісты Кіраўшчыны

Мы прадстаўляем вашай увазе сапраўдную гордасць Кіраўшчыны — залатых медалістаў. Гэтыя хлопцы і дзяўчаты на працягу адзінаццаці гадоў настойліва набывалі веды, рэалізоўвалі свае таленты, неардынарныя здольнасці і магчымасці, дасягалі поспехаў.

Медалисты-6

Кірыл АКУЛІЧ

СШ №2 імя К.П.Арлоўскага

Кірыл — удзельнік і пераможца раённых алімпіяд па матэматыцы, фізіцы, гісторыі. У мінулым  навучальным годзе стаў прызёрам (дыплом III ступені) першага этапа алімпіяды па фізіцы і годна выступіў (дыплом II ступені) на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды ў г.Магілёве.

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук Беларусі ўзнагародзіў хлопца Ганаровай граматай за I месца ў конкурсе дзіцячых творчых работ «Зямля нябёсаў на зямлі тутэйшае».

Дыпламант раённага этаау абласнога агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей», раённых конкурсаў: «Юны натураліст», «Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай», «Небяспека -СНІД», «Тэхна Інтэлект», «Мая будучыня — бяспека працы маіх бацькоў”.

 

Медалисты-3

Аляксандра ГАЎРЫЛАВА

СШ №2 імя К.П.Арлоўскага

Прызёр другога этаау рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове, грамадазнаўстве,  узнагароджана дыпломам III ступені у абласной інтэрнэт-алімпіядзе па грамадазнаўстве, дыпломам II ступені ў абласным конкурсе фотаработ «Зямля, дзе пашчасціла нарадзіцца» ў рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы»

Дыпламант раённых конкурсаў, аўтар даследчых работ па гісторыі.

Разам з камандай «Мадагаскарские чайки» ўзнагароджана граматамі за 2 месца ў рэспубліканскім турніры «На ростанях – 2017», у гульні «Што? Дзе? Калі? Апошні герой» XIX рэспубліканскага профільнага лагера клубаў інтэлектуальных гульняў.

 

Медалисты-8

 Лізавета БЕЛЯШОВА

Мышкавіцкая СШ

На рахунку дзяўчыны — дыплом за пераканаўчасць, арыгінальнасць і артыстычнасць у выказванні сваёй грамадзянскай пазіцыі ў рамках раённага агляду-конкурсу «Лідар года-2016», дыпломы II ступені ў раённай алімпіядзе па рускай і англійскай мове, дыплом III ступені па матэматыцы. Дыпломамі розных ступеняў адзначаны актыўны ўдзел Лізаветы ў раённым конкурсе юных чытальнікаў «Жывая класіка», конкурсе прыгажосці і таленту «Міс Кіраўчанка-2018» у намінацыях «Міс глядацкіх сімпатый» і «II Віцэ-Міс», раённых спаборніцтвах па шашках і іншых.

 

Медалисты-1

Аляксандр ЧУДАПАЛ

Любоніцкі НПК ДС-СШ

Падчас вучобы праявіў высокія інтэлектуальныя здольнасці, творча подыходзіў ды вырашэння задач. Выхаваны, тактоўны, адказны за свае дзеянні, самастойны ў прыняцці рашэнняў, прынцыповы, здольны адстойваць свае погляды і перакананні. Шмат чытае, можа падтрымаць гутарку на любую тэму. Актыўны ўдзельнік і неаднаразовы пераможца і прызёр раённых і абласных творчых конкурсаў «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» (дыплом III ступені), «Мая чароўная Беларусь» у рамках акцыі «Жыву ў Беларусі, тым ганаруся» (дыплом II ступені) і іншых.

 

Медалисты-2

Дзіяна САРОКА

СШ №2 імя К.П.Арлоўскага

Дзяўчыну адрознівае высокая эрудыцыя, імкненне да самаадукацыі і самаразвіцця, здольнасць да крэатыўнага мыслення, сумленнасць, прынцыповасць.

З’яўляецца прызёрам другога этапа рэспубліканскай алімпіяды па рускай, англійскай, беларускай мовах, пераможцай раённай алімпіяды па фінансавай граматнасці, прызёрам адборачнага этапу алімпіяды школьнікаў саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць”.

 

Медалисты-4

Дзмітрый КІРЫЧЭНКА

СШ №2 імя К.П.Арлоўскага

Мэтанакіраваная асоба, якая пастаянна павышае свой інтэлектуальны ўзровень і творчы патэнцыял. Мае высокую матывацыю да дасягнення добрых вынікаў у любой дзейнасці і актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Удзельнік і пераможца раённых алімпіяд па матэматыцы, фізіцы, раённых спартыўных мерапрыемстваў, конкурсаў юных інспектараў дарожнага руху, прызёр раённага конкурсу «Школа бяспекі».

 

Медалисты-7

Аляксандра СІМАНОВІЧ

Жыліцкая СШ

Жыццярадасная, пазітыўная, мэтанакіраваная асоба. Арганізатар шматлікіх цікавых спраў і пачынанняў. Яе адрознівае ўсебаковая адукаванасць, шырокія веды ў многіх напрамках. З’яўляецца прызёрам раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях «Восеньскі лістапад».

У Аляксандры ёсць запаветная мара — стаць настаўнікам рускай мовы і літаратуры, і яна ўпарта ідзе да дасягнення пастаўленай мэты.

 

Медалисты-5

Дар’я ХЛАПКОВА

СШ №2 імя К.П.Арлоўскага

Адрозніваецца высокай адказнасцю за свае дзеянні, самастойнасцю ў прыняцці рашэнняў.

З’яўляецца прызёрам другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па рускай і англійскай мове, удзельніца і пераможца раённых спартыўных мерапрыемстваў.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Читать новость
Семья

Социальная защита как инвестиция в будущее

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Не оставляйте детей одних!

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Выездной приём граждан

15 мая 2024
Читать новость
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые кировчане! Примите поздравления с Днем Государственного герба, Государственного флага и Государственного Гимна Республики Беларусь.

12 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Общественный порядок в сельской местности на особом контроле

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Отдыхаем, но и не забываем об опасности!

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Словы ўдзячнасці – ветэранам працы

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх