Темы

Высокая ацэнка педагагічнага майстэрства кіраўчанкі Таццяны Рудак

Высокая ацэнка педагагічнага майстэрства кіраўчанкі Таццяны Рудак

За добрасумленную плённую творчую працу, значны асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення і ў сувязі з Днём настаўніка педагог Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Таццяна Рудак была адзначана Падзякай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка, на якім ушанавалі лепшых работнікаў сістэмы адукацыі, прайшло ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета. Па словах Таццяны Рудак, на цырымонію прыбылі дэлегацыі педагогаў з усёй рэспублікі, з Магілёўскай вобласці разам з ёй было яшчэ трое прадстаўнікоў.
Настаунікаў з прафесійным святам павіншавалі намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў. За шматгадовую і добрасумленную працу ў сістэме адукацыі настаўнікаў узнагародзілі ордэнамі, Ганаровымі граматамі, былі аб’яўлены падзякі.
Як падзялілася ўражаннямі Таццяна Рудак, прыемным сюрпрызам для ўсіх стаў святочны канцэрт артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость