Темы

Юны інтэлектуал з Мышкавіцкай СШ паспяхова выступіў на тэлешоу

Юны інтэлектуал з Мышкавіцкай СШ паспяхова выступіў на тэлешоу

Ужо каторы год на базе Мышкавіцкай СШ працуе аб’яднанне на інтарэсах “Эрудыт” на чале з бяззменным кіраўніком Наталляй Шчэрбіч. Аб гэтым расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце установы адукацыі Любоў Маркевіч.

Удзельнікі аб’яднання сустракаюцца, каб у гульнёвай форме прымяніць сваю эрудыцыю. Як правіла, у інтэлектуальных гульнях трэба адказваць на пытанні з разнастайных сфер жыцця. Заняткі праходзяць з вялікім эмацыянальным уздамам і пакідаюць добры настрой на ўвесь тыдзень.

Каманда мышкавіцкіх інтэлектуалаў “Жылінскі і Ко” – пастаянная ўдзельніца раённых інтэлектуальных гульняў, дзе паказвае добрыя вынікі, а ў сваёй узроставай катэгорыі (VI клас) з’яўляецца пераможцай турніраў.

Зусім нядаўна рабяты-інтэлектуалы ўдзельнічалі ў адборачным этапе тэлевізійнага шоу “Я знаю!”. Падчас адборачнага тура, які праводзіў прафесійны “інтэлектуальны” ігрок Леанід Клімовіч, выхаванец Н.А.Шчэрбіч Аляксей Аляксееў стаў лепшым у раёне і пачаў рыхтавацца да тэлешоу.

Нядаўна Аляксей разам з Наталляй Аляксандраўнай прынялі ўдзел у здымках праекта, дзе рабяты даказваюць, што яны актыўныя і ўсебакова развітыя дзеці. На жаль, рабятам з правінцыі складана сапернічаць з аднагодкамі з вялікіх гарадоў, але наш інтэлектуал даказаў, што ўсё магчыма! На праекце Аляксей падцвердзіў званне ініцыятыўнага і вынаходлівага і, галоўнае, атрымаў вялізны вопыт.

 

 

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость