Темы

Юныя шахматысты з Кіраўшчыны вярнуліся з абласных спаборніцтваў з «бронзай»!

Юныя шахматысты з Кіраўшчыны вярнуліся з абласных спаборніцтваў з «бронзай»!

Шах-1

Шах-2

У Магілёве прайшлі абласныя спаборніцтвы па шахматах у праграме Спартакіяды школьнікаў. На працягу 4-х дзён 15 каманд з абласнога і раённых цэнтраў выяўлялі мацнейшых у старажытнай індыйскай гульні, якая перарасла ў захапляльны від спорту.

Наш раён прадстаўляла зборная лепшых юных шахматыстаў па выніках раённых спаборніцтваў, у якую ўвайшлі трое вучняў СШ №1 — Аляксей Бодык, Настасся Бялянава, Максім Жукоўскі — і прадстаўнік Мышкавіцкай СШ Валянцін Бародзіч.

На працягу 8 тураў выяўляліся мацнейшыя ў камандах. Чацвёркі шахматыстаў змагаліся са сваімі візаві. Падапечныя трэнера Барыса Гаўрыленкі ў шахматных баталіях атрымалі 5 перамог, аднойчы згулялі ўнічыю і дзве саступілі (будучым пераможцам і сярбраным прызёрам з Магілёва і Бабруйска). З такімі вынікамі кіраўчане занялі трэцяе месца, што ў канкурнцыі з вышэй названымі зборнымі найбуйнешых гарадоў вобласці каштуе вышэйшай узнагароды!..

Найбольшы ўклад у агульную скарбонку ўнеслі Настасся Бялянава і Аляксей Бодык, якія перамаглі сваіх сапернікаў па 6 разоў.

З Магілёва прызёры з Кіраўшчыны вярнуліся з медалямі і Ганаровымі граматамі.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость