За ўклад у развіццё здольнасцей вучняў узнагароджаны педагог з Кіраўска Ігар Лукашоў

За ўклад у развіццё здольнасцей вучняў узнагароджаны педагог з Кіраўска Ігар Лукашоў

Лукаш-3Згодна распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №218 рп ад 28 студзеня 2016 года спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў за асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей адораных навучэнцаў і студэнтаў па выніках 2015-2016 навучальнага года заахвочвальнай прэміяй узнагароджаны педагог дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска” Ігар Іванавіч ЛУКАШОЎ.

Лукаш-7Інтэлектуальны рух у Беларусі сёння нагадвае магутную плынь. Штогод у рэспубліцы праводзяцца тысячы разнастайных турніраў з удзелам ігракоў самага рознага ўзросту — ад умудроных вопытам эрудытаў да школьнікаў. Прычым першыя сваім прыкладам “заражаюць” маладзейшых. І ад гэтага толькі агульны “плюс”.

Кіраўшчыне пашчасціла, што тут працуе сапраўдны энтузіяст сваёй справы Ігар Лукашоў. Апантаны павышэннем уласнага інтэлекту, Ігар Іванавіч вось ужо на працягу 20 гадоў захапляе “гульнямі розуму” не адно пакаленне школьнікаў. Гісторык па адукацыі і педагог па прызванні, ён даўно, як гаворыцца , выйшаў за межы школьных падручнікаў у плане падрыхтоўкі вучняў. Навучыць думаць, аналізаваць, хутка прымаць нестандартныя рашэнні і ўсе свае вывады базіраваць на грунтоўных ведах, якія трэба здабываць штодня, — вось тыя асноўныя задачы, якія ставіць Ігар Лукашоў перад сабой на занятках у інтэлектуальным клубе “Эрудыт” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, незменным кіраўніком якога ён з’яўляецца на працягу вось ужо двух дзесяцігоддзяў. У актыве кіраўскіх інтэлектуалаў — вялізная колькасць перамог і прызавых месцаў. Партфоліа клуба налічвае больш за 150 дыпломаў, заваяваных камандамі ў розныя гады.

Лукашов-5Далёка не кожны раён можа пахваліцца наогул наяўнасцю такога руху, а таксама гучнымі шматлікімі поспехамі каманд на турнірах высокага ўзроўню. Тройчы кіраўчане паспяхова спраўляліся з роллю гаспадароў рэспубліканскіх інтэлектуальных турніраў, высокая арганізацыя падрыхтоўкі якіх адзначалася на ўзроўні Беларускай лігі інтэлектуальных каманд.

Лукаш-6Не менш актыўна, чым выхаванцы клуба “Эрудыт”, праяўляе сябе яго кіраўнік і асабіста. Ён — пастаянны вядучы “Брэйн-рынгу” на чэмпіянатах Магілёўскай вобласці, неаднаразова быў прызёрам гэтай гульні. Станавіўся пераможцам абласнога конкурсу “Педагог года пазашкольнага выхавання і навучання ў намінацыі “Дадатковая адукацыя”. У 2009 годзе вопыт работы клуба “Эрудыт” станоўча ацанілі ўдзельнікі абласнога семінара, а ў 2013 годзе на абласной выставе метадычных матэрыялаў і педагагічнага вопыту УДАДіМ  у рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Я — грамадзянін Беларусі” работы клуба “Эрудыт” былі ўдастоены Дыплома першай ступені.

Лукаш-4Шмат хто з тых, хто пачынаў калісьці займацца інтэлектуальнымі гульнямі ў Ігара Лукашова, захапіліся імі на ўсё жыццё. З перамог старэйшых бяруць прыклад малодшыя. Змяняюцца пакаленні ўдзельнікаў, але кіраўскія каманды нязменна на ўсіх турнірах паказваюць высокі ўзровень падрыхтаванасці. Нездарма, калі на спаборніцтвы прыязджаюць “лукашоўскія дзеці”, як ужо прызвычаіліся сапернікі ў вобласці і рэспубліцы называць удзельнікаў кіраўскага клуба “Эрудыт”, ад іх заўсёды чакаюць высокай канкурэнцыі.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024