Темы

Залатыя медалісты — гордасць Кіраўшчыны!

Залатыя медалісты — гордасць Кіраўшчыны!

Золотая медальМы прадстаўляем увазе чытачоў сапраўдную гордасць Кіраўшчыны — залатых медалістаў 2017 года! Гэтыя дзяўчаты на працягу адзінаццаці гадоў настойліва набывалі веды,  рэалізоўвалі свае таленты, неардынарныя здольнасці і магчымасці, дасягалі поспехаў і вышынь.

Веалета Бяляўская, гімназія г.Кіраўска.

Вып-2+
Зарэкамендавала сябе як адораная вучаніца, якая валодае лагічным мысленнем, творчым падыходам да вырашэння задач. Сацыяльна дарослая, адказная за свае дзеянні, самастойная ў прыняцці рашэнняў, праўдзівая, прынцыповая, здольная адстойваць свае погляды і перакананні.
Неаднаразова станавілася пераможцай другога этапу рэспубліканскіх алімпіяд па беларускай мове і літаратуры, рускай мове і літаратуры. Пераможца рэспубліканскага адкрытага конкурсу дзіцячага малюнка “АрхНавацыя-2014” у намінацыі “Архітэктурнае макетаванне”.
Актыўна займаецца спортам, з’яўляецца членам маладзёжнай зборнай Рэспублікі Беларусь па валейболе, бронзавым прызёрам мала­дзёжнага Чэмпіянату Еўропы, уладальнікам трох залатых медалёў за ўдзел у міжнародных турнірах, мае званне майстра спорту па валейболе.

 

Дарына Юхноўская, Паўлавіцкая СШ имя Р.А.Худалеева

Выпуск--1
Вучаніца высокіх інтэлектуальных здольнасцей. Выхаваная, тактоўная, сціплая, праўдзівая са старэйшымі і равеснікамі. Валодае лінгвістычнымі здольнасцямі, прызёр раённых алімпіяд па англійскай мове.
Актыўная ўдзельніца і неаднаразовая пераможца і прызёр раённых, абласных і рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтваў зімовага і летняга мнагаборства “Здароўе”. Прызёр раённых, абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў і праектаў: “Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай”, “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”, “Магілёўская скарбонка” і іншых.
Вызначальнымі рысамі характару Дарыны з’яўляюцца адказнасць, пачуццё таварыскасці, дакладнасць і ахайнасць у справах.
Шмат чытае, можа падтрымаць гутарку на любую тэму.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость