Темы

Жніво не Кіраўшчыне: расце кагорта тысячнікаў!

Жніво не Кіраўшчыне: расце кагорта тысячнікаў!

З кожным днём, з кожным абмалочаным гектарам расце ў раёне атрад герояў жніва. Як паведамлялася раней, першым камбайнерам на Магілёўшчыне, які  намалаціў тысячу тон збожжа на камбайне айчыннай вытворчасці КЗС 1218, стаў прадстаўнік Кіраўшчыны Дзмітрый Аляксееў з КСУП «Чырвоны баец». І вось у кагорце тысячнікаў раёна дадалося: запаветны рубеж пераадолеў на «Джон Дзір» экіпаж ААТ «Рассвет ім. К.П.Арлоўскага »у саставе Івана Кавалеўскага і Дзмітрыя Уса. Дарэчы, «на пяткі» перадавікам наступаюць на «Нью Холанд» вопытныя браты-камбайнеры Мікалай і Анатоль Дразды ды і іншыя экіпажы.

З зайздросным азартам працуюць і вадзіцелі на адвозцы збожжа ад камбайнаў. Яшчэ два тыдні таму першым у вобласці перавёз тысячу тон збожжа новага ўраджаю рассветавец Іван Барысёнак, а на мінулям тыдні на рахунку маладога вадзіцеля значылася ўжо паўтары тысячы. Дагнаў калегу яшчэ адзін вадзіцель славутай гаспадаркі Валерый Шчэрбіч. У «Рассвеце», між тым, ужо 5 вадзіцеляў-тысячнікаў, а ўсяго ў раёне – дзевяць, і лічба гэтая расце з кожным днём.

У мінулую пятніцу ў поле да перадавікоў жніва-2019 наведаліся старшыня Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі Дзмітрый Янкоў, старшыня Кіраўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, прадстаўнікі адміністрацыі «Рассвета». Івана Кавалеўскага, Івана Барысёнка, Валерыя Шчэрбіча сардэчна павіншавалі госці, уручылі сувеніры, падарункі, грашовыя прэміі, пажадалі далейшых высокіх намалотаў і танажу. Віншаванні і падарункі таксама атрымалі работнікі сушыльнай гаспадаркі «Рассвета»: аператары Пётр Буцін і Яўген Шырокі давялі да патрэбных кандыцый ужо 3700 т збожжа — лепшы пакуль паказчык сярод звёнаў сушыльных гаспадарак вобласці.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

 

Последние новости

Актуально

На полях КСУП «Нива-Барсуки» трудится сельскохозяйственный студенческий отряд

16 июля 2026
Читать новость
Единый день информирования

16 июня проходит Единый день информирования в Кировском районе

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

150 гадоў з дня нараджэння Цёткі

15 июля 2026
Читать новость
Актуально

График выездов нотариуса Могилёвского нотариального округа

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе продолжается трудовое лето-2026

14 июля 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Профилактика инсульта

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем