“Можна я буду працаваць, я не хачу ў турму…”

Па дадзеных на I квартал бягучага года, на тэрыторыі нашага раёна пражывае 107 асоб, якія, згодна патрабаванняў Дэкрэта №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у сацыяльна няўдачных сем’ях”, абавязаны выплачваць у кошт дзяржавы сродкі, затрачаныя на ўтрыманне адабраных у іх дзяцей. Толькі 3 чалавекі з гэтай колькасці добраахвотна ўладкаваліся на работу і бездакорна працуюць, 81 — працаўладкаваны пры дапамозе зацікаўленых структур і арганізацый.
Даўгі нядбайных бацькоў вымяраюцца сумамі да 16-ці мільёнаў рублёў. Аднак, нягледзячы на такія вялізныя запазычанасці дзяржаве, большасць з іх ставіцца да працы недобрасумленна, а некаторыя і наогул ухіляюцца ад яе выканання.

Раённы суд, які забяспечвае пастаянны кантроль за выкананнем патрабаванняў Дэкрэта №18, і ўсе астатнія зацікаўленыя структуры адшукваюць і прымяняюць розныя метады і падыходы ў рабоце з дадзенай катэгорыяй насельніцтва. Так, па ініцыятыве старшыні суда раёна Н.П.Чмары ў зале пасяджэнняў суда была арганізавана сустрэча абавязаных асоб з прадстаўнікамі суда, розных структур і арганізацый, грамадскасці, участковымі інспектарамі РАУС. Ставілася мэтай у чарговы раз пагутарыць з нядбайнымі бацькамі, растлумачыць некаторыя палажэнні заканадаўства.
Перад гутаркай запрошаным былі прадэманстраваны фотаздымкі, зробленыя судовымі работнікамі ў дамах і кватэрах абавязаных асоб. Можна было ўвачавідкі ўпэўніцца, што ў такіх умовах жыць нельга, тым больш дзецям. Добра, калі гэта “дайшло” і да гаспадароў дадзеных дамоў і кватэр.
Затым адбылася размова з кожным з запрошаных нядбайных бацькоў, сярод якіх у асноўным, на жаль, — жанчыны.
На пытанне Н.П.Чмары, як яны далей мяркуюць будаваць сваё жыццё, гучалі розныя адказы. Хтосьці абяцаў добрасумленна, старанна працаваць, змяніць лад жыцця ў лепшы бок, іншыя збіраюцца кадзіравацца ад ужывання спіртнога, а пасля таксама працаваць. А між тым, некаторыя нават і не ведалі, дзе знаходзяцца зараз іх дзеці і колькі яны, бацькі, запазычылі дзяржаве.
У каторы раз абавязаным асобам нагадалі, што з ліпеня 2009 года змянілася мера пакарання за ўчыненне прагулаў на рабоце. Калі на працягу трох месяцаў хтосьці з іх 10 разоў не выйдзе на работу без уважлівай прычыны, то можа трапіць у турму. Менавіта так здарылася з 26-гадовай жыхаркай а/г Баравіца Аленай Ціханавай.
Праз некалькі дзён пасля гэтай сустрэчы ў зале Баравіцкага сельскага Дома культуры адбылося адкрытае пасяджэнне суда Кіраўскага раёна. На ім разглядалася справа, узбуджаная ў адносінах А.П.Ціханавай па арт.174 ч.2 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь: “Ухіленне бацькоў ад пакрыцця расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, якое выразілася ў няяўцы на работу дзесяць і больш рабочых дзён на працягу трох месяцаў, ва ўтойванні альбо паніжэнні імі памера зарабатнай платы і прыраўнаваных да яе даходаў альбо ў іншым віноўным дзеянні (бяздзеянні), якое пацягнула за сабой невыкананне альбо няпоўнае выкананне штомесячных абавязацельстваў па пакрыцці расходаў на ўтрыманне дзяцей”.
Грамадзянку Ціханаву пазбавілі бацькоўскіх правоў на яе дачку 2007 года нараджэння. Праз упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама нядбайную маці працаўладкавалі аператарам машыннага даення ў СВК “Бераснёўскі”. Па словах сведкаў, некаторы час жанчына працавала практычна без нараканняў, але потым пачаліся праблемы. Усё часцей і часцей Алена не з’яўлялася на рабоце. Спачатку яна тлумачыла гэта тым, што на ферме складана працаваць, потым скардзілася на дрэннае стаўленне да яе з боку калектыву. Пасля гутарак з кіраўніцтвам абяцала, што выправіцца, будзе працаваць, аднак не рабіла гэтага. Не раз жанчыну запрашалі на гутаркі і ў раённы суд, дзе ёй растлумачвалі, што з-за прагулаў на рабоце яна можа трапіць у турму.
Сёлета А.П.Ціханава з’явілася на рабоце толькі аднойчы, 1 студзеня. Ды і тое працавала да абеду, а потым проста пайшла з фермы, нават пакінуўшы там верхнюю вопратку.
На пытанне старшыні суда Н.П.Чмары ў час пасяджэння, калі Алена апошні раз бачыла сваю дачку, тая адказала, што не памятае…
Перад абвяшчэннем судовага прыгавору аднымі з апошніх яе слоў былі: “Можна я буду працаваць, я не хачу ў турму…”. На што Н.П.Чмара адзначыла: “Ёсць Закон, патрабаванні якога перакрочыць немагчыма!”.
Улічваючы тое, што на момант судовага пасяджэння А.П.Ціханава ўжо мела судзімасць за ўчыненне злачынства, за што адбывала ўмоўнае пакаранне, суд назначыў ёй 2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі.
Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024