На маці — з сякерай

Сярод заган роду чалавечага, якіх нямала ў сучасным грамадстве, “пальма першынства”, належыць найгоршаму і самаму страшнаму злачынству — забойству. Наўмыснае проціпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека, як трактуе гэта антыграмадскае дзеянне Крымінальны кодэкс, супярэчыць цвярозаму розуму, існуючым правілам цывілізаваных паводзін і, больш таго, закону Божаму. А ён, як вядома, заклікае — не забі!
Маладая, крыху за дваццаць, жыхарка в.Стаўпішчы Вольга Н. не толькі перасту- піла закон, учыніўшы забойства, яна парушыла маральныя ўстоі грамадства, бо падняла руку на святое — на ўласную маці…
Трагедыя разыгралася жнівеньскім вечарам мінулага года. Першапрычынай сваркі, наступнага высвятлення адносін з крывавай развязкай стала сумеснае распіццё спіртнога. З самай раніцы ўся сям’я: маці, дачка і айчым — дружна рушылі на мясцовае аддзяленне сувязі за бацькавай пенсіяй, а з грашамі на руках — у магазін, дзе набылі дзве бутэлькі віна па 0,7 л, а дома яго сумесна распілі.
Бліжэй да абеда ўсёй кампаніяй пайшлі да Вольгавай сястры, таксама жыхаркі гэтай вёскі. Для маці з айчымам па іх просьбе Ірына пасцяліла ў хлеве, і тыя леглі адпачываць, а вось Вользе няймелася. Яна нервова курыла, седзячы ў двары, а пазней гаспадыня дома пачула, як сястра сварыцца з маці, патрабуючы ў яе грошы.
Трэба адзначыць, што Вольга Н., якой за тры месяцы да апісаных падзей споўніўся 21 год, нідзе не вучылася і не працавала, жыла за кошт матчынай пенсіі, перабівалася выпадковымі заробкамі, паспела пабыць пад судом і атрымаць пакаранне за здзекі над маці. Таму, калі жанчыны пайшлі ў бок свайго дома, следам за імі на веласіпедзе паехала і Ірына, каб уціхамірыць сястру. Але ў матчынай хаце сварка аднавілася, толькі зараз усю агрэсію Вольга пераключыла на сястру. І так гучна яны лаяліся, што прыцягнулі ўвагу ўчастковага міліцыянера, які на той час быў у вёсцы, праводзячы прафілактычную работу з насельніцтвам. Ён зайшоў у двор і… трапіў пад сапраўдную лавіну нецэнзурнай лаянкі сваёй “падапечнай”, больш таго, яна кінулася біцца з супрацоўнікам органаў унутраных спраў, адарвала пагон з яго форменнай кашулі, пагражала ломам. Раз’юшаную маладзіцу ўдалося супакоіць дапамогай падаспеўшых суседак.
На некалькі мінут, пакуль выклікаў па мабільным тэлефоне міліцэйскі нарад, участковы інспектар выпусціў Вольгу з поля зроку. А тая, ускочыўшы ў дом, натрапіла на маці, разбуджаную крыкамі са двара. Яе словы, нецвярозае енчанне толькі яшчэ больш раззлавалі дачку, і яна, схапіўшы сякеру, нанесла старой некалькі ўдараў абухом і лязой у вобласць галавы і шыі…
Ад атрыманых траўм сталая жанчына, дастаўленая ў райбальніцу, на наступны дзень памерла.
На судзе Вольга Н. сваёй віны ў забойстве не адмаўляла, ды гэта пацверджана і неабвержнымі доказамі і паказаннямі сведкаў, але сцвярджала, што забіваць маці не хацела…
Суд прызнаў маладую жанчыну вінаватай ва ўчыненні насілля і пагрозе прымянення насілля ў адносінах работніка органаў унутраных спраў у мэтах перашкаджэння яго законнай дзейнасці, і назначыў 6 месяцаў арышту, а таксама пры-знаў вінаватай у забойстве чалавека і назначыў 9 гадоў па-збаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі на ўмовах агульнага рэжыму. Суд таксама прымяніў да Вольгі Н. арт. 107 Крымінальнага кодэксу, назначыўшы лячэнне ад хранічнага алкагалізму…
Марына ГАШКО,
памочнік пракурора раёна.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024