Месячнік пажарнай бяспекі

З 10 снежня 2012 года па 11 студзеня 2013 года ў раёне праводзіцца месячнік пажарнай бяспекі. У яго межах мяркуецца наладзіць шэраг разнастайных мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку пажараў, павышэнне інфармаванасці насельніцтва, вучнёўскай моладзі аб небяспецы і выніках узгаранняў, дзеянняў у экстрэмальных сітуацыях. Гэтай тэме будзе прысвечаны і Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 20 снежня. У межах месячніка аддзел па справах моладзі сумесна з райкамам ГА “БРСМ” мяркуюць правесці маладзёжную акцыю “Разам супраць пажараў”, ва ўстановах адукацыі раёна пройдуць гадзіны інфармавання, гутаркі, лекцыі, прысвечаныя тэме пажарнай бяспекі, конкурс плакатаў, малюнкаў “Пажарная бяспека вачамі дзяцей”, будзе наладжана дэманстрацыя дакуметальных фільмаў тэматычнай скіраванасці.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.