З планамі на “вялікае малако”

З планамі на “вялікае малако”

Перад жывёлаводамі раёна стаіць сур’ёзная задача: значна павялічыць аб’ёмы вытворчасці і рэалізацыі малака. Дасягнуць гэтай мэты плануецца дзякуючы, у тым ліку, узвядзенню новых малочна-таварных комплексаў з прымяненнем на іх сучасных тэхналогій, якое было распачата сёлета ва ўсіх сельгасарганізацыях раёна за кошт уласных сродкаў у межах выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Па выніках адыходзячага года найлепшы паказчык гатоўнасці — на малочна-таварнай ферме “Барчыцы” СВК “Калгас “Беларусь”, якую днямі ў чарговы раз у ходзе рабочай паездкі па раёне наведаў старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў.
Кіраўніка раёна цікавіла, якія тэхналагічныя новаўвядзенні будуць прымяняцца пры ўтрыманні на ёй рагуль. Старшыня гаспадаркі Уладзімір Ядчанка падрабязна спыніўся на некалькіх:
— На новай ферме ўладкоўваецца сучаснае стойлавае абсталяванне з прымяненнем больш трывалых канструкцый, зробленых з пластмасы. Дзякуючы іх гібкасці і пругкасці, каровы будуць менш траўміравацца.
Плануецца ўстаноўка эфектыўнай сістэмы водапаення, дзякуючы якой вада будзе падагравацца да +30 градусаў. Гэта будзе асабліва актуальна ў асенне-зімовы перыяд, бо дазволіць стрымліваць і павялічваць прадукцыйнасць вытворчасці малака пры мінусавых тэмпературах надвор’я.
Наогул, як адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Грышчанка, зараз прапрацоўваецца пытанне ўстаноўкі на ўсіх фермах раёна з даільнымі заламі такіх паілак з падагрэвам. Мяркуецца, што ўжо ў студзені новыя паілкі будуць уладкаваны на МТФ “Капусціна” СВК “Калгас “Ніва”.
У шэрагу тэхналагічных новаўвядзенняў утрымання жывёлы — гумавыя дыванкі ў якасці подсцілу.
— Дзякуючы паветранай падушцы, ствараемай паміж гэтымі дыванкамі і бетонным пакрыццём, будзе захоўвацца цеплыня ў кароўніку, — тлумачыў Уладзімір Ядчанка, — што вельмі важна пры ўтрыманні жывёлы, такая цеплазберагаючая тэхналогія дапаможа панізіць захворваемасць канечнасцяў, з’яўленне масцітаў.
На думку Уладзіміра Ядчанкі, для павелічэння вытворчасці малака новыя тэхналогіі ўтрымання кароў трэба спалучаць і з новымі тэхналогіямі іх кармлення. З пачатку снежня прадпрымальны старшыня калгаса праводзіць эксперымент з прымяненнем у працэсе кармлення новых біялагічна актыўных дабавак. Па яго заканчэнні, пасля дэталёвага аналізу, будзе вырашана, наколькі эфектыўнае прымяненне такога спосабу кармлення.
Уладзіміра Піскіжава цікавіла, на якім узроўні ў гаспадарцы асвоена камп’ютарнае суправаджэнне тэхналагічных працэсаў вытворчасці малака. Старшыня райвыканкама адзначыў, што на ўсіх МТФ раёна, абсталяваных даільнымі заламі, устаноўлена камп’ютарная сістэма ўпраўлення статкам, якая павінна адлюстроўваць рух жывёлы, асемяненне, расцёлы, апрацоўкі, паказчыкі вытворчасці і іншае, што ў выніку павінна дазваляць фарміраваць статак з высокапрадукцыйных кароў. Аднак, далёка не ва ўсіх гаспадарках магчымасці гэтай праграмы выкарыстоўваюцца па максімуму. Са станоўчага боку Уладзімір Піскіжаў адзначыў работу па камп’ютарным суправаджэнні ў СВК “Чырвоны баец”, а пасля наведвання Барчыцкай фермы — і ў СВК “Калгас “Беларусь”.
— Я паназіраў, як аператар ЭВМ Кацярына Фядотава карыстаецца праграмай, і зрабіў вывад, што ў “Беларусі” магчымасці дадзенай праграмы выкарыстоўваюцца па максімуму. Аднак гэтых магчымасцей нам ужо недастаткова, усё ж многія паказчыкі жыццядзейнасці статку праграма не адлюстроўвае, не разлічвае, таму трэба звяртацца да яе распрацоўшчыкаў з пытаннем удасканалення. Для павелічэння вытворчасці малака важныя не толькі ўмовы ўтрымання жывёлы, мадэрнізацыя і рэканструкцыя МТФ, але і забеспячэнне жывёлагадоўчых комплексаў высокакваліфікаванымі кадрамі, укараненне ў вытворчы працэс сучасных тэхналогій і праграмнага забеспячэння, — пракаменціраваў старшыня райвыканкама.
На МТФ “Барчыцы” кіраўнік раёна прабыў больш за дзве гадзіны, наведаў усе кароўнікі, пагутарыў з мясцовымі жывёлаводамі. Старшыню цікавіла ўсё да дробязей: умовы зімоўкі жывёлы, рацыён кармлення, тэмпература і наяўнасць вады ў паілках, распарадак рабочага дня даярак і даглядчыкаў, іх заробак, умовы работы і многае іншае.
У гэты ж дзень Уладзімір Піскіжаў наведаў малочна-таварныя фермы “Стайкі” СВК “Ка-лгас “Свярдлова” і “Чыгірынка” СГФ “Чыгірынка”. Аб тым, якое становішча спраў на гэтых жывёлагадоўчых аб’ектах і якія заўвагі ў ходзе рабочай паездкі выказаў кіраўнік раёна, чытайце ў наступным нумары газеты.
Яўгенія БЯЛЬКО.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024