Вызначылі самых трапных

У мінулыя выхадныя на базе ціра ліцэя №15 прайшлі спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, якія адбыліся ў межах груглагадовай спартакіяды калектываў фізічнай культуры і былі прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Удзел у спаборніцтвах прыняло 19 каманд з працоўных калектываў раёна.
Кожнаму з удзельнікаў было прадастаўлена права трох пробных выстралаў і пяці заліковых.
Вынікі ў каманднай барацьбе вызначаліся па суме выбітых ачкоў.
У асабістым першынстве лепшы вынік сярод жанчын у Алены Шашанка з ААТ “ПМК-97 “Вадбуд”, другі — у Веры Каліноўскай з Жыліцкага сельгаскаледжа, трэці — у Алены Палянскай з аддзела адукацыі райвыканкама.
У мужчын барацьба за прызавыя месцы была не менш напружанай і склалася наступным чынам: 1-е месца — у Валерыя Шаўчэнкі з ліцэя №15, 2-е — у Сяргея Макаронка з аддзела адукацыі, 3-е — у прадстаўніка райспажыўтаварыства Яўгена Шыкунца.
Пасля падвядзення вынікаў у агульнакамандным заліку пераможцы спартакіяды размеркаваліся наступным чынам: 1-е месца — у аддзела адукацыі райвыканкама, 2-е — у райспажыўтаварыства, а замкнуў тройку лідараў раённы аддзел унутраных спраў.
Напрыканцы спаборніцтваў пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і медалямі.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Дзмітрыя ЕМЯЛЬЯНАВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.