Вынік працы настаўніка — поспех яго вучняў

Вынік працы настаўніка —  поспех яго вучняў

Прафесійнае свята — гэта прызнанне заслуг людзей, што працуюць у гэтай сферы. Калі ж размова ідзе пра настаўнікаў, то неабходна сказаць, што толькі моцныя духам могуць ісці ў нагу з часам і з маладым пакаленнем. Не патрабуе доказу і тая аксіёма, што ў руках настаўнікаў — будучае. Менавіта настаўнікі закладваюць у сваіх вучняў той фундамент ведаў, які дапамагае ім жыць, працаваць, марыць.
У гімназіі працуе вопытны, высокакваліфікаваны педагагічны калектыў. Сярод іх вылучаецца настаўнік інфарматыкі Алена Мікалаеўна Жлобіч, граматны, улюбёны ў сваю справу педагог. Уводзіць дзяцей у камп’ютарны свет Алена Мікалаеўна пачала ў 1989 годзе, калі ў школах нашага раёна не было яшчэ не тое што камп’ютарных класаў, а нават асобных камп’ютараў. Таму пачала настаўніца сваю працоўную дзейнасць на Кіраўшчыне ў міжшкольным кабінеце інфарматыкі пры Доме піянераў, куды на заняткі прыязджалі дзеці з розных школ раёна. Са з’яўленнем у 1997 годзе камп’ютарнага класа ў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага А.М.Жлобіч стала працаваць у школе.
Аб выніках працы настаўніка красамоўна гавораць поспехі яго вучняў. Алене Мікалаеўне ёсць кім і чым ганарыцца. На рахунку дасягненняў яе вучняў — перамогі ў раённых, абласных і рэспубліканскіх этапах прадметных алімпіяд па інфарматыцы.
Асаблівы гонар настаўніка — яе сын і былы вучань Андрэй, які за ўдзел у прадметных алімпіядах у розныя гады быў узнагароджаны граматамі абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў, на абласным этапе заваяваў дыплом ІІ ступені, двойчы станавіўся пераможцам. У капілцы яго ўзнагарод — дыпломы ІІ і ІІІ ступеняў рэспубліканскага этапу алімпіяд па інфарматыцы. Інтарэс да прадмета прадвызначыў і прафесійнае будучае Андрэя. Пасля заканчэння БДУІР ён працуе праграмістам.
З развіццём камп’ютарных тэхналогій з кожным годам усё складаней становіцца дасягаць найвышэйшых паказчыкаў па прадмеце, але ж у вучняў А.М. Жлобіч гэта атрымліваецца. Цяперашні адзінаццацікласнік Віктар Іваніцкі летась заваяваў дыплом ІІІ ступені на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы.
Працоўныя заслугі А.М. Жлобіч адзначаны граматамі аддзела адукацыі райвыканкама, абласнога ўпраўлення адукацыі, граматай Міністэрства адукацыі.
Галіна РУСЕЦКАЯ,
намеснік дырэктара гімназіі
па выхаваўчай рабоце.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024