Свята, напоўненае чараўніцтвам

levikНовы год — самае цудоўнае свята, якое заўсёды чакаюць літаральна ўсе, а ў першую чаргу, дзеці. Аб тым, каб у нашым раёне навагодняя казка прыйшла да кожнага дзіцяці, у тым ліку па розных прычынах абдзеленага бацькоўскай цеплынёй і любоўю, клапоціцца кіраўніцтва нашага раёна.
У апошнюю пятніцу адыходзячага года, па добрай традыцыі, у межах акцыі «Нашы дзеці» ў раённым Доме культуры адбылася дабрачынная навагодняя ёлка “Навагодні ералаш” для дзяцей-інвалідаў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, а таксама дзяцей — пераможцаў раённых, абласных алімпіяд і конкурсаў.
Павіншаваць прысутных прыйшлі ганаровыя госці: старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Круцько.
У пачатку святочнага мерапрыемства з прывітальным словам да рабят, іх бацькоў і ўсіх прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў:
— У гэтыя перадсвяточныя дні дарослымі робіцца ўсё магчымае, каб ніводнае дзіцяці не засталося без пяшчотнай увагі дарослых. Ваша шчырая радасць і ўсмешкі для нас, дарослых, і ёсць той галоўны падарунак у любую часіну года.

У гэтай зале знаходзяцца вучні, якія сваімі добрымі справамі і ўчынкамі, стараннай вучобай, творчымі поспехамі і дасягненнямі заваявалі права прадстаўляць на галоўнай ёлцы раёна родную школу і свой калектыў. Вы — надзея і будучыня краіны!
Кіраўнік раёна адзначыў, што ў гэтым годзе на рахунку нашых рабят на 3-м абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах — 4 дыпломы. Вучаніцы СШ № 1 г.Кіраўска Марына Заркевіч і Юлія Багданава сталі лепшымі і на заключным этапе алімпіяды. Гімназіст Віктар Іваніцкі, вучаніца Мышкавіцкай СШ Марыя Шапавалава — гэта таксама нашы дыпламанты. Праявілі сябе кіраўчане і на рэспубліканскім конкурсе «Школа бяспекі-2013». Дыплом першай ступені атрымаў вучань гімназіі Кірыл Дрозд.
Дастойны ўклад у скарбонку дасягненняў унеслі выхаванцы Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. На іх рахунку —  2 дыпломы 1-й ступені ў Міжнародным творчым фэсце «Хваля ідэй-2013», дыплом 2-й ступені ў абласным этапе рэспубліканскага агляду- конкурсу дзіцячай творчасці «Добры дзень, свет» і дыплом 3-й ступені ў намінацыі «Вакальная творчасць», заваяваны старэйшай групай студыі эстраднай папулярнай музыкі «Калейдаскоп» і многія іншыя перамогі і дасягненні.
Нашы юныя кіраўчане —  адны з лепшых у Магілёўскай вобласці па вы-ніках конкурсу навукова-доследных работ. На абласным конкурсе біёлага-экалагічных работ дыпломам 2-й ступені ўзнагароджаны вучань гімназіі Ілья Піскіжаў. І многія іншыя маладыя кіраў-чане ў гэтым годзе пра-славілі наш раён на ўзроўні вобласці і рэспубліцы.
— Для таго, каб не падвесці сваіх бацькоў, настаўнікаў і сяброў, вы, рабяты, павін-ны старанна вучыцца, расці сумленнымі, смелымі, моцнымі, паважаць старэйшых і рабіць добрыя справы. Дзякуючы таленту, працавітасці і ўпартасці, можна пакарыць любыя вяршыні і ўвасобіць у жыццё самыя смелыя мары, — паведаміў Уладзімір Піскіжаў.
Старшыня райвыканкама ад усяго сэрца пажадаў усім прысутным, іх родным і блізкім здароўя, шчасця і дабрабыту. І каб усе запаветныя мары абавязкова ажыццявіліся.
Ад усіх рабят Кіраўскага раёна старшыні райвыканкама і іншым прадстаўнікам раённай улады былі ўручаны навагоднія сувеніры.
Пасля віншаванняў ўсе гледачы з задавальненнем адправіліся ў цудоўнае казачнае падарожжа. Акунуцца ў казку дзецям дапамагло тэатралізаванае прадстаўленне «Навагодні ералаш», падрыхтаванае, дарэчы, па матывах некалькіх  рускіх народных казак. Дзед Мароз, Снягурка, Фея, Насценька, Мачаха з дочкамі, каралева, прынц, Бабка-Ёжка, скамарохі — каго тут толькі ні было! Не абышлася казка і без «гаспадара» надыходзячага года — вясёлага каня Юлія. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у цікавых гульнях, конкурсах. Тэатралізаваныя дзеянні чаргаваліся з нумарамі мастацкай самадзейнасці.
Пасля навагодняй казкі, кожнага юнага гледача чакаў прыемны сюрпрыз —навагодні падарунак ад Дзеда Мароза.
Самай лепшай падзякай для кіраўніцтва раёна і арганізатараў свята сталі шчаслівыя твары дзяцей.
Анастасія
БЕГУНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.