Яны вядуць дарогай ведаў…

Яны вядуць  дарогай ведаў…

ychitelya

Фінал раённага этапа рэспублікан-скага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года  Рэспублікі Беларусь” у 2013/2014 навучальным годзе адбыўся ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Гэтае мерапрыемства для нашага раёна ўжо стала традыцыйным, праводзіцца яно з 1991 года.
Конкурс дапамагае раскрыцца прафесійным якасцям і творчаму патэнцыялу педагогаў, спрыяе павышэнню прэстыжу прафесіі, падтрым-лівае і заахвочвае педагагічныя ініцыятывы. Гэта выдатная магчымасць падзя-ліцца вопытам, пазнаёміцца з сапраўднымі спецыялістамі сваёй справы з іншых навучальных устаноў, а таксама ацаніць уласныя сілы, каб мэтанакіравана ісці наперад, пастаянна ўдасканальвацца ў сваёй прафесіі. Сёлета за званне лепшага настаўніка змагаліся 11 педагогаў. За конкурсныя дні ўдзельнікам неабходна было прайсці некалькі этапаў: творчае самапрадстаўленне; апісанне педагагічнага вопыту; абарона педагагічнага вопыту; правядзенне ўрока ў незнаёмым класе (незнаёмай групе); самааналіз сваёй работы.

Адметнай рысай сёлетняга конкурсу стала тое, што адразу трое прадстаўнікоў атрымалі дыпломы першай ступені. Адбылося гэта таму, што згода палажэння аб парадку правя-дзення другога этапа рэспубліканскага конкурсу, лідары вызначаліся асобна ў кожнай намінацыі.
У намінацыі конкурсу “Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, хімія, біялогія” удзел прынялі настаўнікі: біялогіі і хіміі Баравіцкай СШ Лілія Вараб’ёва, гісторыі і грамадазнаўства гімназіі горада Таццяна Самбур, гісторыі Чыгірынскай СШ Алена Данілава, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Жыліцкай СШ Аляксей Каранкевіч. У намінацыі “Музыка, выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка” за званне лепшага спрачаліся настаўнікі: выяўленчага мастацтва і чарчэння СШ №1 Таццяна Ярашэвіч, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Паўлавіцкай СШ імя А.Р.Худалеева Валерый Вароніч.
Паралельна ў рамках конкурсу праходзіла творчае спаборніцтва работнікаў дашкольных устаноў горада і раёна, у якім прынялі ўдзел выхавальнік дзіцячага садка №2 г.Кіраўска Наталля Ганчаронак, ясляў-садка №4 горада Таццяна Заркевіч, ясляў-садка “Вясёлка”     а/г Мышкавічы Жанна Іваніцкая, ясляў-садка а/г Паўлавічы Людміла Мялешкіна і дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Марына Раманюк. Этапы конкурсу для іх былі такімі ж, як і для настаўнікаў, толькі яны давалі адкрытыя заняткі ў незнаёмых групах розных дашкольных устаноў.
Ганаровае званне “Настаўнік года-2014” заваявалі: настаўнік біялогіі і хіміі Баравіцкай СШ Лілія Вараб’ёва, настаўнік выяўленчага мастацтва і чарчэння СШ №1 Таццяна Ярашэвіч і выхавальнік ясляў-садка “Вясёлка” а/г Мышкавічы Жанна Іваніцкая. Менавіта яны і будуць прадстаўляць наш раён на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”, які пройдзе ў Магілёве з 3 па 14 сакавіка бягучага года.
Таксама ўзнагароджаны дыпломамі ў розных намінацыях: “За адданасць прафесіі”  — Наталля Ганчаронак, “За аптымізм і жыццялюбства” — Алена Данілава, “За моц духу і стойкасць характару” — Таццяна Самбур, “За высокі прафесіяналізм” — Валерый Вароніч, “Маладосць і талент” — Аляксей Каранкевіч, “Сэрца аддаю дзецям” — Таццяна Заркевіч, “Архітэктар дзіцячай душы” — Марына Раманюк, “За дабрыню і чуласць” — Людміла Мялешкіна.
Варта адзначыць, што ўсе пераможцы конкурсу — не навічкі ў прафесіі. Больш за 35 гадоў прысвяціла выкладчыцкай дзейнасці настаўніца СШ №1 Таццяна Уладзіміраўна Ярашэвіч, 24 гады дорыць сваю любоў і клопат малышам выхавальнік дзіцячага садка Жанна Анатольеўна Іваніцкая, амаль 15 гадоў вядзе рабят па краіне ведаў Лілія Браніславаўна Вараб’ёва.
Першым конкурсным іспытам было творчае самапрадстаўленне, падчас якога канкурсанты павінны былі расказаць як мага больш пра сваю педагагічную дзейнасць, пра метады работы з дзецьмі, «улюбіць» у сябе гледачоў і журы.
Цікавым, выклікаўшым шчырыя апладысменты прысутных, атрымалася самапрадстаўленне Валерыя Вароніча. Дапамагалі яму героі казкі “Марозка”, якіх увасобілі калегі і вучні Паўлавіцкай СШ імя А.Р.Худалеева.
Зачаравала ўсіх сваім выступленнем мілавідная і артыстычная Таццяна Ярашэвіч, якая з’явілася перад прысутнымі і вобразах Мэры Попінс і Арыны Радзівонаўны, няні А.С. Пушкіна.
Цудоўна зрабіла самапрадстаўленне на роднай беларускай мове Жанна Іваніцкая. Надзвычай пранікнёнымі, эмацыянальнымі і адначасова пяшчотнымі атрымаліся самапрэзентацыі Таццяны Заркевіч, Марыны Раманюк, Наталлі Ганчаровай і Людмілы Мялешкінай. З дапамогай відэа-фільмаў і фотаслайдаў паказалі і калектывы, дзе працуюць, і сябе ў якасці настаўнікаў-прадметнікаў Аляксей Каранкевіч, Лілія Вараб’ёва, Алена Данілава і Таццяна Самбур.
Гэты этап конкурсу стаў лепшым сведчаннем таго, што ўдзельнікі — асобы цікавыя, творчыя, апантаныя і ўлюбёныя ў сваю прафесію.
Дзякуючы спонсарскай падтрымцы раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” пераможцы і ўдзельнікі конкурсу атрымалі памятныя падарункі.
Уручаючы ўзнагароды начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Каранкевіч адзначыла: “Конкурс у каторы раз прадэманстраваў, што Кіраўшчына багатая на таленавітых, творчых, эрудыраваных настаўнікаў, верных свайму прызванню і прызначэнню, здольных працаваць на высокім узроўні ў сучасных умовах і адпавядаць іх патрабаванням”.
Людміла СЯМЁНАВА.  
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024