Зарэгістраваны ініцыятыўныя групы

vubory22

У Беларусі праходзіць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць сёмага склікання, якое стартавала 12 студзеня і прадоўжыцца да 10 лютага ўключна.
Згодна выбарчага заканадаўства, вылучаць кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў маюць права палітычныя партыі, працоўныя калектывы, грамадзяне шляхам збору подпісаў.
У нашым раёне зарэгістравана 37 ініцыятыўных груп па збору подпісаў у падтрымку мяркуемых кандыдатаў у дэпутаты абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў, 95 ініцыятыўных груп — у падтрымку мяркуемых кандыдатаў у дэпутаты сельскіх Саветаў дэпутатаў.
Паралельна праходзіць вылучэнне прадстаўнікоў у састаў участковых выбарчых камісій па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь.
Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты выбарчымі камісіямі пройдзе з 11 па 20 лютага бягучага года.
На 3-й стар. гэтага нумара раённай газеты надрукавана рашэнне райвыканкама «Аб утварэнні ўчасткаў для галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.