Зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання

vubory22

У адпаведнасці з артыкуламі 40 і 68 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь раённая выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў прыняла рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання наступных грамадзян:

КІРАЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 1
Жук Алена Рыгораўна,
нарадзілася 14 мая 1975 года, прадавец аддзела “Абутак” магазіна “Універмаг”, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 48 251 404 рублі. Мае кватэру, легкавы аўтамабіль, чэкі “Маёмасць”.
Лазаковіч Ігар Рыгоравіч,
нарадзіўся 30 чэрвеня 1966 года, начальнік дзяржаўнага ўнітарнага камунальнага даччынага будаў-нічага прадпрыемства “Кіраўская перасовачная механізаваная калона № 255”, жыве ў г.Бабруйску, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 154 928 146 рублёў. Мае кватэру, гараж, легкавы аўтамабіль.

КІРАЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 2
Каранкевіч Аляксандр Сяргеевіч,
нарадзіўся 10 лютага 1981 года, настаўнік фізічнай культуры і здароўя дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г.Кіраўска”, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 68 329 406 рублёў. Мае кватэру.
Шаршукова Ірына Леанідаўна,
нарадзілася 8 снежня 1965 года, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Кіраўскія бытпаслугі”, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 67 149 711 рублёў. Мае кватэру.

КІРАЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 3
Арцюхова Таццяна Віктараўна,
нарадзілася 27 кастрычніка 1974 года, загадчык дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 4 г.Кіраўска”, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 47 094 354 рублі. Мае кватэру.
Осіпава Алена Валер’еўна,
нарадзілася 31 снежня 1986 года, першы сакратар Кіраўскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 60 369 935 рублёў. Мае легкавы аўтамабіль, зямельны ўчастак.

КІРАЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 4
Карпук Андрэй Лявонцьевіч,
нарадзіўся 20 мая 1980 года, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 91 099 070 рублёў. Мае кватэру, легкавы аўтамабіль.
Падашэўскі Аляксандр Міхайлавіч,
нарадзіўся 2 снежня 1969 года, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю “СтралецСтрой”, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 60 277 685 рублёў. Мае жылы дом, легкавы аўтамабіль, долі ў статутных фондах юрыдычных асоб ТАА “Стралец Строй” і прыватнага прадпрыемства “БулатСталь”.

КІРАЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 5
Кійко Вольга Міхайлаўна,
нарадзілася 12 красавіка 1988 года, выкладчык спецыяльных дысцыплін установы адукацыі “Кіраўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 15”, жыве ў г.Кіраў-ску, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 39 909 868  рублёў.
Хадакова Наталля Аркадзьеўна,
нарадзілася 16 студзеня 1960 года, галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя раённай газеты “Кіравец”, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 67 379 551 рубель. Мае кватэру, жылы дом, зямельны ўчастак.

КІРАЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 6
Рошчын Дзмітрый Анатольевіч,
нарадзіўся 1 студзеня 1978 года, начальнік Кіраў-скага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь”, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 94 419 962 рублі. Мае легкавы аўтамабіль.
Шалянгоўская Алена Яўгеньеўна,
нарадзілася 13 кастрычніка 1971 года, старшая медыцынская сястра паліклінічнага аддзялення  ўстановы аховы здароўя “Кіраўская цэнтральная раённая бальніца”, жыве ў аг.Мышкавічы, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 46 655 629 рублёў.
КІРАЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 7
Бяляўская Аксана Анатольеўна,
нарадзілася 21 студзеня 1983 года, юрысконсульт Кіраўскага раённага спажывецкага таварыства, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 45 974 556 рублёў. Мае кватэру, легкавы аўтамабіль.
Сафронаў Юрый Сямёнавіч,
нарадзіўся 4 сакавіка 1966 года, настаўнік фізічнай культуры і дапрызыўнай падрыхтоўкі дзяржаўнай  установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г.Кіраўска”, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 53 491 102 рублі. Мае кватэру, гараж, легкавы аўтамабіль.

КІРАЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 8
Каранкевіч Антон Міхайлавіч,
нарадзіўся 23 ліпеня 1983 года, намеснік началь-ніка Кіраўскага раёна электрасетак філіяла Бабруй-скія электрычныя сеткі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Магілёўэнэрга”, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 109 268 668 рублёў. Мае легкавы аўтамабіль.
Слабоднікава Галіна Паўлаўна,
нарадзілася 16 лістапада 1971 года, намеснік старшыні Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 93 343 117 рублёў. Мае кватэру.

КІРАЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 9
Дарошка Людміла Аляксандраўна,
нарадзілася 27 сакавіка 1965 года, спецыяліст па сацыяльнай рабоце ўстановы “Кіраўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 40 093 833 рублі. Мае жылы дом, два легкавыя аўтамабілі, чэкі “Жыллё” і “Маёмасць”.
Цмыг Вадзім Пятровіч,
нарадзіўся 5 мая 1987 года, старшы майстар ад-крытага акцыянернага таварыства “Перасовачная механізаваная калона – 97 Водбуд”, жыве ў г.Бабруйску, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 63 385 990 рублёў.

КІРАЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 10
Варацілкіна Алена Іванаўна,
нарадзілася 11 жніўня 1966 года, галоўны інжынер філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Магілёўаблдарбуд” дарожнага рамонтна-будаўнічага ўчастка № 197”, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 73 361 764 рублі. Мае кватэру, чэкі “Маёмасць”.
Каранькова Галіна Леанідаўна,
нарадзілася 8 жніўня 1968 года, начальнік Кіраўскага раённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 81 460 769 рублёў. Мае легкавы аўтамабіль.

КІРАЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 11
Ерамеева Ірына Аляксандраўна,
нарадзілася 16 чэрвеня 1986 года, вядучы эканаміст Кіраўскага філіяла Аўтапарк № 14 адкрытага акцыянернага таварыства “Магілёўаблаўтатранс”, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 77 215 429 рублёў.
Каранкевіч Надзея Аляксееўна,
нарадзілася 9 студзеня 1959 года, старшыня Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 135 905 819 рублёў. Мае кватэру.

КІРАЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 12
Ставер Павел Віктаравіч,
нарадзіўся 13 чэрвеня 1987 года, начальнік рамонтна-механічнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства “Кіраўскі райаграпрамтэхзаб”, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 50 002 122 рублі. Мае легкавы аўтамабіль.
Ерковіч Леанід Уладзіміравіч,
нарадзіўся 4 жніўня 1961 года, эканаміст планава-вытворчага бюро філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Магілёўаблдарбуд” дарожнага рамонтна-будаўнічага ўчастка № 197”, жыве ў г.Кіраў-ску, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 50 505 009 рублёў. Мае жылы дом, зямельны ўчастак, матацыкл, чэкі “Маёмасць”.

КІРАЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 13
Грыгор’ева Алена Аляксандраўна,
нарадзілася 19 ліпеня 1979 года, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія горада Кіраўска”, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 68 564 862 рублі.
Касцючэнка Уладзімір Анатольевіч,
нарадзіўся 1 жніўня 1975 года, настаўнік фізікі і матэматыкі дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія горада Кіраўска”, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 48 821 050 рублёў. Мае кватэру, легкавы аўтамабіль, чэкі “Маёмасць”.

КІРАЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 14
Кішковіч Вольга Уладзіміраўна,
нарадзілася 13 ліпеня 1985 года, участковы ўрач-педыятр (загадчык) педыятрычнага аддзялення паліклінікі ўстановы аховы здароўя “Кіраўская цэн-тральная раённая бальніца”, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 77 471 708 рублёў.
Сарока Святлана Рыхардаўна,
нарадзілася 1 студзеня 1968 года, старшыня праўлення Кіраўскага раённага спажывецкага таварыства, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 146 381 084 рублі. Мае жылы дом, зямельны ўчастак.

КІРАЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 15
Карпенка Наталля Аляксееўна,
нарадзілася 11 ліпеня 1970 года, дырэктар Цэнтра вольнага часу дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна”, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 60 281 901 рубель. Мае легкавы прычэп.
Кузьменка Віктар Мікалаевіч,
нарадзіўся 16 мая 1980 года, начальнік аддзялення дзяржаўтаінспекцыі аддзела ўнутраных спраў Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 115 699 150 рублёў. Мае гараж, легкавы аўтамабіль.

МЫШКАВІЦКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 16
Глекаў Віталій Уладзіміравіч,
нарадзіўся 31 ліпеня 1980 года, старшыня Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў, жыве ў г.Кіраўску, член КПБ.
Агульная сума гадавога даходу — 73 881 003 рублі. Мае кватэру, зямельны ўчастак, легкавы аўтамабіль.
Даноўская Вера Анатольеўна,
нарадзілася 22 кастрычніка 1987 года, дырэктар Мышкавіцкага сельскага Дома культуры, жыве ў    аг.Мышкавічы, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 62 435 625 рублёў. Мае 1/4 частку кватэры.

МЫШКАВІЦКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 17
Багель Аляксандр Іванавіч,
нарадзіўся 20 мая 1958 года, старшыня сель-скагаспадарчага вытворчага кааператыва “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 274 231 638 рублёў.
Цмыг Жанна Сяргееўна,
нарадзілася 27 красавіка 1968 года, намеснік галоўнага бухгалтара сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, жыве ў аг.Мышкавічы, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 92 124 458 рублёў.

МЫШКАВІЦКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 18
Бяляўская Інга Валер’еўна,
нарадзілася 28 лістапада 1972 года, прымальнік заказаў комплексна-прыёмнага пункта “Мышкавічы” адкрытага акцыянернага таварыства “Кіраўскія бытпаслугі”, жыве ў аг.Мышкавічы, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 27 944 708 рублёў.
Шапавалава Наталля Іванаўна,
нарадзілася 2 жніўня 1966 года, намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце сельскагаспадарчага вы-творчага кааператыва “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, жыве ў аг.Мышкавічы, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 77 126 950 рублёў. Мае легкавы аўтамабіль.

ВАЛОСАВІЦКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 19
Цішкоў Юрый Георгіевіч,
нарадзіўся 14 ліпеня 1961 года, трэнер-выкладчык па веласіпедным спорце дзяржаўнай спецыялізаванай установы “Кіраўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа”, жыве ў аг.Мышкавічы, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 116 278 759 рублёў. Мае легкавы аўтамабіль, матацыкл.
Юркавец Алена Валер’еўна,
нарадзілася 25 кастрычніка 1965 года, галоўны тэхнолаг вытворчага ўчастка “Сад” сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, жыве ў в.Валосавічы, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 99 988 471 рубель. Мае жылы дом.

ПАЦАВА-СЛАБАДСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 20
Багам’я Ніна Сяргееўна,
нарадзілася 18 мая 1958 года, загадчык Пацава-Слабадскога фельчарска-акушэрскага пункта, жыве ў в. Пацава Слабада, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 60 775 212 рублёў.
Чаранкоў Мікалай Васільевіч,
нарадзіўся 22 лютага 1955 года, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Кіраўскі райагра-прамтэхзаб”, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 150 828 720 рублёў. Мае жылы дом, зямельны ўчастак, легкавы аўтамабіль.

КАЗУЛІЦКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 21
Кед Юрый Рыгоравіч,
нарадзіўся 6 мая 1963 года, начальнік цэха кар’ера “Казулічы” камунальнага забеспячэнскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства “Упраўленне тэхналагічна-прамысловага камплектавання -Аблдарбуд”, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 66 468 944 рублі. Мае жылы дом, зямельны ўчастак, гараж, легкавы аўтамабіль і прычэп.
Кушаварава Еўдакія Міхайлаўна,
нарадзілася 5 сакавіка 1972 года, загадчык Казу-ліцкага фельчарска-акушэрскага пункта, жыве ў в.Пацава Слабада, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 42 577 875 рублёў. Мае легкавы аўтамабіль.

СТАЎПІЦКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 22
Васілеўская Наталля Пятроўна,
нарадзілася 30 красавіка 1968 года, загадчыца магазіна в.Стаўпішча, жыве ў в.Стаўпішча, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 52 848 000  рублёў.
Хмуровіч Галіна Уладзіміраўна,
нарадзілася 19 студзеня 1964 года, кіраўнік вытворчага ўчастка “Стаўпішча” сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, жыве ў в.Стаўпішча, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 75 423 982 рублі. Мае два жылыя дамы, зямельны ўчастак, легкавы аўтамабіль.

ЛЮБОНІЦКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 23
Кушавараў Лявонцій Ціханавіч,
нарадзіўся 22 чэрвеня 1972 года, намеснік дырэктара па сельскай гаспадарцы адкрытага акцыянернага таварыства “Кіраўскі райаграпрамтэхзаб”, жыве ў в.Пацава Слабада, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 116 942 147 рублёў. Мае жылы дом.
Урбан Надзея Аляксееўна,
нарадзілася 26 кастрычніка 1956 года, ляснічы Любоніцкага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Бабруйскі лясгас”, жыве ў аг.Любонічы, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 118 026 880  рублёў. Мае кватэру, жылы дом, зямельны ўчастак.

СЯРГЕЕВІЦКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 24
Баўтовіч Міхаіл Васільевіч,
нарадзіўся 14 лістапада 1958 года, загадчык Любоніцкай сельскай урачэбнай амбулаторыі, жыве ў аг.Любонічы, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 66 970 723 рублі. Мае 2 жылыя дамы, зямельны ўчастак.
Маслава Алена Уладзіміраўна,
нарадзілася 20 красавіка 1974 года, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Любоніцкая сярэдняя школа”, жыве ў аг.Любонічы, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 56 787 784 рублі.

ПАЎЛАВІЦКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 25
Гайдук Алена Рыгораўна,
нарадзілася 16 ліпеня 1970 года, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Паўлавіцкая сярэдняя школа імя Г.А.Худале-ева”, жыве ў аг.Барсукі, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 71 209 914 рублёў.
Серакоў Аляксандр Уладзіміравіч,
нарадзіўся 3 кастрычніка 1953 года, пенсіянер, жыве ў аг.Паўлавічы, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 189 897 511 рублёў. Мае жылы дом.

БАРСУКОЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 26
Дастанка Аляксандр Анатольевіч,
нарадзіўся 15 верасня 1981 года, галоўны ветэрынарны ўрач сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Калгас “Ніва”, жыве ў аг.Барсукі, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 79 528 520 рублёў. Мае жылы дом, легкавы аўтамабіль.
Рыняк Іван Уладзіміравіч,
нарадзіўся 27 лістапада 1964 года, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Калгас “Ніва”, жыве ў аг.Барсукі, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 203 471 930 рублёў. Мае жылы дом, зямельны ўчастак, легкавы аўтамабіль.
ДАБАСНЯНСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 27
Асташова Лілія Уладзіміраўна,
нарадзілася 15 красавіка 1975 года, настаўнік пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Дабаснянская сярэдняя школа”, жыве ў аг.Добасна, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 53 693 548 рублёў.
Царыкаў Уладзімір Леанідавіч,
нарадзіўся 9 чэрвеня 1974 года, старшыня сель-скагаспадарчага вытворчага кааператыва “Добасна-агра”, жыве ў аг.Мышкавічы, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 171 584 894 рублі. Мае жылы дом, зямельны ўчастак, легкавы  аўтамабіль.

ДАБРЫЦКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 28
Голікава Святлана Яўгеньеўна,
нарадзілася 11 кастрычніка 1972 года, бухгалтар сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Добасна-агра”, жыве ў в.Новая Добасна, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 56 737 069 рублёў.
Кучынская Ірына Віктараўна,
нарадзілася 15 ліпеня 1972 года, аператар машыннага даення сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Добасна-агра”, жыве ў в.Дабрыца, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 53 230 061 рубель. Мае жылы дом, зямельны ўчастак.

ЖЫЛІЦКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 29
Белы Уладзімір Уладзіміравіч,
нарадзіўся 9 снежня 1951 года, дырэктар установы адукацыі “Жыліцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы каледж”, жыве ў аг.Жылічы, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 174 052 326 рублёў. Мае тры легкавыя аўтамабілі.
Сенчанкава Наталля Іванаўна,
нарадзілася 4 лістапада 1959 года, загадчык дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад в.Жылічы”, жыве ў аг.Жылічы, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 46 801 541 рубель. Мае кватэру, легкавы аўтамабіль.

ЖЫЛІЦКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 30
Маісеенка Наталія Пятроўна,
нарадзілася 15 верасня 1978 года, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Жыліцкая сярэдняя школа”, жыве ў аг.Мышкавічы, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 85 033 249 рублёў.
Шчур Галіна Піліпаўна,
нарадзілася 16 лютага 1961 года, старшыня Дабаснянскага сельскага Савета дэпутатаў, жыве ў    аг.Добасна, член КПБ.
Агульная сума гадавога даходу — 65 172 658 рублёў. Мае кватэру.

ЛЁЎКАВІЦКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 31
Агафонаў Міхаіл Канстанцінавіч,
нарадзіўся 2 верасня 1957 года, дырэктар камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Жылічы”, жыве ў в.Вялікія Бортнікі Бабруй-скага раёна, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 94 605 300 рублёў. Мае жылы дом, гараж, легкавы аўтамабіль.
Бяляўская Любоў Ільінічна,
нарадзілася 27 мая 1970 года, прадавец магазіна “Тавары штодзённага попыту” в.Лёўкавічы, жыве ў в.Лёўкавічы, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 64 541 105 рублёў. Мае кватэру.

БАРАВІЦКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 32
Вараб’ёва Жанна Мікалаеўна,
нарадзілася 13 чэрвеня 1970 года, настаўнік пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Баравіцкая сярэдняя школа”, жыве ў аг.Баравіца, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 51 490 513 рублёў. Мае чэкі “Маёмасць”.
Сініцкі Аляксей Сяргеевіч,
нарадзіўся 5 кастрычніка 1983 года, аграном-насеннявод сельскагаспадарчага вытворчага комплекса “Бераснёўскі” адасобленага структурнага падраздзялення адкрытага акцыянернага таварыства “Бабруйскаграмаш”, жыве ў аг.Баравіца, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 43 395 363 рублі. Мае легкавы аўтамабіль.

БАРАВІЦКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 33
Вараб’ёва Святлана Васільеўна,
нарадзілася 30 сакавіка 1970 года, загадчык Баравіцкага фельчарска-акушэрскага пункта, жыве ў  аг.Баравіца, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 63 038 823 рублі. Мае кватэру.
Паповіч Марыя Вайцехаўна,
нарадзілася 11 снежня 1963 года, брыгадзір вы-творчай брыгады сельскагаспадарчага вытворчага комплекса “Бераснёўскі” адасобленага структурнага падраздзялення адкрытага акцыянернага таварыства “Бабруйскаграмаш”, жыве ў аг.Баравіца, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 85 033 249 рублёў. Мае жылы дом.
СКАЧКОЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 34
Глазкоў Іван Аркадзьевіч,
нарадзіўся 28 чэрвеня 1957 года, дырэктар Кіраўскага філіяла Аўтапарк № 14 адкрытага акцыянернага таварыства “Магілёўаблаўтатранс”, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 154 045 148 рублёў. Мае кватэру, акцыі ААТ “Магілёўаблаўтатранс”.
Мельнік Аляксандр Мікалаевіч,
нарадзіўся 2 лютага 1969 года, ляснічы Гарадзецкага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Бабруйскі лясгас”, жыве ў п.Татарка Асіповіцкага раёна, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 88 187 525 рублёў. Мае жылы дом, зямельны ўчастак, легкавы аўтамабіль, чэкі “Маёмасць”.

ШАЛАЁЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 35
Белягоў Валерый Сямёнавіч,
нарадзіўся 23 чэрвеня 1968 года, майстар участка “Шалаёўка” Кіраўскага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства “Жылкамгас”, жыве ў в.Шалаёўка, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 63 802 336 рублёў. Мае кватэру, легкавы аўтамабіль, трактар.
Лявоненка Алена Уладзіміраўна,
нарадзілася 5 ліпеня 1966 года, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Шалаёўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — пачатковая школа”, жыве ў в.Шалаёўка, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 68 027 938 рублёў. Мае дзве кватэры, зямельны ўчастак.

СКРЫПЛІЦКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 36
Марозава Яўгенія Мікалаеўна,
нарадзілася 3 кастрычніка 1965 года, загадчык Скрыпліцкага фельчарска-акушэрскага пункта, жыве ў аг.Скрыпліца, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 52 770 755 рублёў.
Рышкевіч Жанна Міхайлаўна,
нарадзілася 29 сакавіка 1972 года, старшыня Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў, жыве ў в.Хвайніца, член КПБ.
Агульная сума гадавога даходу — 79 362 338 рублёў.

КАПУСЦІНСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 37
Валькевіч Галіна Цітаўна,
нарадзілася 14 студзеня 1965 года, загадчык малочна-таварнай фермы в.Капусціна сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Калгас “Ніва”, жыве ў в.Капусціна, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 58 530 490 рублёў. Мае легкавы аўтамабіль.
Елісеенка Сяргей Уладзіміравіч,
нарадзіўся 21 жніўня 1962 года, юрысконсульт сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Калгас “Ніва”, жыве ў г.Кіраўску, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 84 033 840 рублёў. Мае два легкавыя аўтамабілі.

БАРЧЫЦКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 38
Мержый Вольга Мікалаеўна,
нарадзілася 9 кастрычніка 1982 года, дырэктар установы “Кіраўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, жыве ў г.Бабруйску, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 58 356 370 рублёў. Мае легкавы аўтамабіль.
Ядчанка Уладзімір Міхайлавіч,
нарадзіўся 20 студзеня 1960 года, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Калгас “Беларусь”, жыве ў аг.Барчыцы, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 132 523 763 рублі. Мае два легкавыя аўтамабілі.

СТАЙКАЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 39
Баянкова Людміла Мацвееўна,
нарадзілася 5 мая 1982 года, настаўнік пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Стайкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-пачатковая школа”, жыве ў аг.Стайкі, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 55 138 583 рублі.
Ланкуць Анатоль Леанідавіч,
нарадзіўся 7 жніўня 1963 года, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Калгас “Свярдлова”, жыве ў аг.Стайкі, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 110 353 650 рублёў. Мае легкавы аўтамабіль.

ЧЫГІРЫНСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 40
Мухін Іван Пятровіч,
нарадзіўся 20 мая 1956 года, галоўны аграном сельскагаспадарчага філіяла “Чыгірынка” рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, жыве ў         аг.Стайкі, беспартыйны, меў судзімасць.
Агульная сума гадавога даходу — 68 200 110 рублёў. Мае жылы дом, два легкавыя аўтамабілі.
Фрэйберг Міхаіл Канстанцінавіч,
нарадзіўся 28 верасня 1961 года, старшыня Стайкаўскага сельскага Савета дэпутатаў, жыве ў в.Чыгірынка, член КПБ.
Агульная сума гадавога даходу — 77 418 915 рублёў. Мае два легкавыя аўтамабілі.
Старшыня раённай выбарчай камісіі
А.А.Сакадынец,
сакратар камісіі І.В.Бобр.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.