Сёння — Дзень міліцыі

ygrozysk

Начальнік аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі РАУС, капітан міліцыі Аляксандр Камароўскі прызнаны лепшым работнікам міліцыі ў спаборніцтве сярод работнікаў вядучых прафесій устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна «Лепшы па прафесіі» за 2013 год.
На гэтай пасадзе Аляксандр Віктаравіч працуе з чэрвеня 2011 года, а ўвогуле ў аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама служыць з 2007 года. Закончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў. Пад яго кіраўніцтвам узначальваемае ім аддзяленне дабілася добрых паказчыкаў у рабоце. Су-працоўнікі гатовы і надалей з гонарам выконваць     ускладзеныя на іх задачы, забяспечваць надзейную абарону грамадзян ад злачынных замахаў.

Сёння, у Дзень міліцыі, аб асноўных напрамках работы раённага аддзела ўнутраных спраў расказвае яго начальнік Ігар АЛЬХОЎСКІ:

— Служба ў міліцыі  складаная, але вельмі важная для нашага грамадства. Яна патрабуе напружання сілы волі і мужнасці. Штодзённа міліцыянерам даводзіцца праяўляць гэтыя якасці, змагаючыся са злычыннасцю, абараняючы гонар і жыцці людзей.
У апошнія гады на тэрыторыі нашага раёна назіраецца тэндэнцыя зніжэння колькасці рэгіструемых злачынстваў: у 2010 г. іх было зарэгістравана 333, у 2011 г. — 288, у 2012 г. — 229, у 2013 г. — 199. І сёлета па выніках работы за сту-дзень і люты зарэгістравана на 15 злачынстваў менш, чым за такі ж перыяд мінулага года.
У цяперашні час супрацоўнікамі РАУС праводзіцца мэтанакіраваная работа па розных напрамках дзейнасці.
Увага надаецца прафілактыцы правапарушэнняў, учыняемых непаўналетнімі. Прыцягнута да адказнасці 8 падлеткаў за распіцце спіртных напіткаў  і знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення, 8 бацькоў — за невыкананне абавязкаў па суправаджэнні непаўналетняга. Выяўлены два факты ўцягнення падлеткаў ў антыграмадскія паводзіны. Некаторыя бацькі не выконваюць свае абавязкі па выхаванні дзяцей, за гэта чацвёра атрымалі адміністрацыйнае пакаранне. Выяўлены факт продажу спіртнога непаўналетняму. У межах акцыі “Разам — супраць наркотыкаў!” праведзена прафілактычная работа ў навучальных установах раёна, накіраваная на папярэджванне і спыненне распаўсюджвання наркатычных сродкаў і курыцельных сумесей у падлеткавым асяроддзі.
Супрацоўнікі аддзялення ДАІ актыўна працуюць па прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму: праводзяць гутаркі ў працоўных калектывах і ўстановах адукацыі. Было наладжана спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Пешаход”. З праезнай часткі забрана 78 нецвярозых пешаходаў.  14 дзецям з малазабяспечаных сем’яў уручаны святловяртаючыя элементы. Увогуле па лініі ДАІ з пачатку гэтага года выяўлена 740 правапарушэнняў, 8 вадзіцеляў кіравалі транспартам у стане алкагольнага ап’янення, у тым ліку 1 — паўторна. Затрымана 270 парушальнікаў хуткаснога рэжыму.
У зоне нашай увагі і прафілактыка рэцыдыўнай злачыннасці: аказана дапамога ў праца-ўладкаванні 5 грамадзянам, маючым судзімасць, у адносінах двух асоб такой катэгорыі устаноўлены прывентыўны нагляд за дапушчаныя імі неаднаразовыя парушэнні грамадскага парадку і інш.
У мэтах недапушчэння парушэнняў грамадскага парадку рэгулярна праводзяцца прафілактычныя адпрацоўкі месц масавага адпачынку грамадзян, маладзёжных дыскатэк, у тым ліку з  удзелам добраахвотных дружын прадпрыемстваў і арганізацый. З пачатку года выяўлена 277 правапарушэнняў, 137 грамадзян прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за распіцце алкагольных і слабаалкагольных напіткаў або з’яўленне ў грамадскім месцы або на рабоце ў стане алкагольнага ап’янення. У сферы сямейна-бытавых адносін выяўлена 22 правапарушэнні.
Вялася таксама работа па выяўленні фактаў незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі (яе канфіскавана 557 л), наркатычных сродкаў (выяўлены 2 злачынствы, па якіх узбуджаны кры-мінальныя справы).
У межах абароны спажывецкага рынку выяўлены і спынены факты незаконнага абароту прадукцыі, у тым ліку без суправаджальных дакументаў.
Раённы аддзел унутраных спраў працуе над тым, каб замацаваць станоўчыя тэндэнцыі ў рабоце. Мы і далей будзем працаваць над павышэннем эфектыўнасці службовай дзейнасці, па прафілактыцы злачыннасці, сканцэнтраваўшы намаганні на ахове грамад-скага парадку, выкараненні п’янства, крадзяжоў і рабаванняў, каб грамадзяне маглі спакойна жыць, працаваць і адпачываць.
Прыемна, што ўзровень даверу насельніцтва Кіраўшчыны міліцыі застаецца адным з самых высокіх у вобласці і рэспубліцы.
У цяперашні час 14 супрацоўнікаў аддзела маюць класную кваліфікацыю “Класны спецыяліст МУС”.
Пры падвядзенні вынікаў работы за 2013 год у падраздзяленнях РАУС вызначаны лепшыя супрацоўнікі: гэта ўчастковы інспектар міліцыі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі, старшы лейтэнант міліцыі Сяргей Катаражук, оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку, маёр міліцыі Юрый Бяляўскі, інспектар ДПС аддзялення ДАІ, капітан міліцыі Віталь Котаў, старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі, маёр міліцыі Сяргей Лыбзікаў, інспектар крымінальна-выканальнай інспекцыі, лейтэнант міліцыі Дзяніс Кандрацьеў.
Міліцыянер-вадзіцель аператыўна-дзяжурнай службы, прапаршчык міліцыі Валянцін Жыдкоў, міліцыянер-канваір канвойнай групы, старшы прапаршчык міліцыі Андрэй Цмыг.
А лепшым супрацоўнікам міліцыі, які дабіўся лепшых вынікаў у прафесійнай дзейнасці, прызнаны капітан міліцыі Аляксандр Камароўскі. Ён будзе прадстаўляць адзел на злёце перадавікоў народнай гаспадаркі раёна ў намінацыі “Лепшы па прафесіі”.
Хочацца яшчэ дадаць, што каманда нашага РАУС на працягу некалькіх год становіцца прызёрам Спартакіяды ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама. У 2013 годзе мы занялі ганаровае трэцяе месца, уступіўшы камандам палка патрульна-паставой службы УУС і ГУУС г.Бабруйска.
Я ўдзячны ўсім супрацоўнікам аддзела за добрасумленную службу, самаадданасць пры выкананні службовага абавязку. Наша шчырая прыхільнасць — ветэранам, мудрым і клапатлівым настаўнікам маладых байцоў правапарадку. Дзень міліцыі — і свята нашых блізкіх. Менавіта іх падтрымка вельмі важная для нас.
Упэўнены, што і далей нашы супрацоўнікі дастойна будуць несці званне работніка міліцыі, паказваць прыклады сумленнага і бездакорнага нясення службы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.