Са спартыўным азартам і добрым настроем!

Веласіпед за многія гады адданасці кіраўчан гэтаму віду сродку руху стаў практычна брэндам нашага горада. Гэта не толькі зручны транспарт, але для многіх па сутнасці спартыўны трэнажор, які дазваляе ўмацоўваць здароўе і падтрымліваць добрае самаадчуванне. А яшчэ, як мы ведаем, дзякуючы папулярнасці веласіпеда кіраўская зямля выхавала нямала знакамітых спартсменаў, гэтага віду спорту, якія праслаўлялі і праслаўляюць наш раён і Беларусь на прэстыжных спаборніцтвах.

Вялікі ўклад у станаўленне мясцовай школы веласпорту, выхаванне спартсменаў высокага класа зрабіў Уладзімір Сцяпанавіч Бяляўскі, які амаль паўстагоддзя адпрацаваў трэнерам веласпорту ў Кіраўскай ДЮСШ. Яго званняў, рэгалій і ўзнагарод — не пералічыць. Уладзімір Сцяпанавіч — майстар спорту СССР па веласіпедным спорце, суддзя Усесаюзнай катэгорыі (зараз — вышэйшай нацыянальнай катэгорыі), нязменны арганізатар і галоўны суддзя ўсіх 45-ці праведзеных у нашым раёне Мемарыялаў К.П.Арлоўскага па веласіпедным спорце. Яго заслугі адзначаны медалём “За працоўную доблесць”, шматлікімі спартыўнымі ўзнагародамі і Ганаровымі граматамі. У мінулым годзе да іх далучыўся нагрудны знак Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь “За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь”, якім У.С.Бяляўскі быў узнагароджаны за плённую дзейнасць у развіцці фізічнай культуры і спорту, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у прапаганду здаровага ладу жыцця.
Ветэран веласіпеднага спорту быў у першых радах удзельнікаў леташняй восеньскай раённай акцыі “За здароўем — на веласіпедзе!”, у якой прымаў удзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму Максім Рыжанкоў.
Да каго ж, як не да Уладзіміра Сцяпанавіча Бяляўскага, мы маглі звярнуцца напярэдадні правядзення веснавой акцыі “За здароўем — на веласіпе-дзе!” з просьбай падтрымаць спартыўны дух, імпэт яе ўдзельнікаў:
— Безумоўна, такая масавая веласіпедная акцыя абавязкова павінна была з’явіцца ў нашым раёне, багатым традыцыямі, звязанымі з веласіпедам, як транспартным сродкам, і веласпортам. І вось гэта адбылося! З задавальненнем у мінулым годзе праехаў усю дыстанцыю і з не меншым задавальненнем назіраў, з якім энтузіязмам і азартам гэта рабілі ўсе ўдзельнікі. Думаю, яшчэ больш масавым і відовішчным будзе працяг акцыі ў гэтую суботу, да яе далучыцца большая колькасць прадстаўнікоў працоўных калектываў, ветэранаў працы, моладзі.
У нашым раёне асаблівыя адносіны да веласіпеда, гэта любімы сродак руху і для малых, і сталых, і адзін з любімых відаў спорту ў школьнікаў. Увогуле, дзіцячая юнацкая спартыўная школа, якая адкрылася 1 верасня 1964 года, пачыналася з аддзяленняў валейболу і веласпорту.
А першыя спаборніцтвы па веласпорце прайшлі ў Кіраўску ў маі 1958 года, мне тады было 17 год. Мы ехалі дыстанцыю 50 км. Потым у Жыліцкім саўгасе-тэхнікуме была адкрыта секцыя веласпорту, пазней прайшлі спаборніцтвы сярод сельскагаспадарчых тэхнікумаў.
Асабіста я ў школе захапляўся лыжамі, лёгкай атлетыкай. Да веласіпеднага спорту мяне далучыла тагачасны выкладчык фізкультуры Мышкавіцкай СШ Н.Д.Рылькова (потым — Скудная). І гэтае захапленне стала практычна ладам жыцця і прызваннем назаўсёды. У 1961 годзе я ўжо выйграў па велакросе рэспубліканскія спаборніцтвы. Да службы ў арміі працавваў трэнерам у абласным савеце таварыства “Ураджай”, у камандзе большасць спартсменаў была з Кіраўскага раёна. На армейскую службу прыйшоў, маючы званне майстра спорту па веласпорце і першыя разрады па лыжах і лёгкай атлетыцы. Служыў у Слуцку. У гэты час меў поспехі, выступаючы на першынстве Узброеных Сіл СССР.
З арміі вярнуўся практычна гатовым трэнерам і стаў працаваць у Кіраўскай ДЮСШ. І далей — спаборніцтвы, турніры,перамогі, узнагароды…
Колькі рабят з Кіраўшчыны таксама прысвяцілі сябе гэтаму віду спорту! Нагадаю некаторых маіх выхаванцаў: браты Уладзімір і Віктар Скудныя, першы — майстар спорту, другі — майстар спорту міжнароднага класа, Уладзімір Бяляўскі, майстар спорту СССР Мікалай Іваноў з Негаўлі, Сяргей Падаляк, які прадстаўляў таварыства “Трудовые резервы”, трое братоў Косткаў з Цясы — цэлая спартыўная дынастыя і многія-многія іншыя. Некаторыя і зараз працягваюць удзельнічаць у спаборніцтвах ветэранаў веласпорту.
Так што, улічваючы багатыя традыцыі веласпорту, і тое, што язда на веласіпедзе прыносіць вялікую карысць здароўю, адпавядае жаданню кожнага быць маладым і целам, і душой, заклікаю ўсіх прыняць удзел у акцыі “За здароўем — на веласіпедзе!”. Добры настрой усім яна забяспечыць абавязкова!

Размаўляла
Наталля ХАДАКОВА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024