Назіраецца паляпшэнне дэмаграфіі
Па дадзеных, прадстаўленых райбальніцай, сёлета нарадзілася 118 хлопчыкаў і дзяўчынак ( за адпаведны перыяд мінулага года — 92).
Дзякуючы з’яўленню на свет немаўлят у раёне павялічылася колькасць мнагадзетных сем’яў. Так, зараз у нас налічваецца 160 такіх сем’яў (летась — 153).