Пацярпелі ад урагану

Прайшоўшы па тэрыторыі Беларусі ў мінулую суботу ўраганны вецер, не абышоў бокам і Кіраўскі раён.
Па дадзеных, прадастаўленых раённым ад-дзелам па надзвычайных сітуацыях, у выніку стыхіі з даху МТФ «Барчыцы» СВК “Калгас “Беларусь” было сарвана 200 лістоў шыферу.
Не мінуў ураган прыватныя домаўладанні і прысядзібныя ўчасткі грамадзян. Найбольш пацярпелі ад стыхіі жыхары а/г Стайкі, а/гЛюбонічы, а/г Жылічы, в.Выжары і в.Пясцова. Дасталася і лініям электраперадач.
Матэрыяльны ўрон, нанесены ураганным ветрам, падлічваецца.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.