Насустрач абласным “Дажынкам-2014”
Да праведзеных у межах падрыхтоўкі да “Дажынак” работ дадаюцца новыя і новыя пункты. Учора наш фотакарэспандэнт заспеў момант, калі апраналася ў новы асфальт галоўная плошча нашага горада і вул.Кірава. Як вядома, дагэтуль тут былі пракладзены новыя сеткі водаправода (дарэчы, старыя мелі “ўзрост” амаль 60 год).
Праводзяцца работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі, прылягаючай да будынка Цэнтра вольнага часу (былы кінатэатр), і яна становіцца ўсё больш прыгожай, як і сам будынак, абноўлены будаўнікамі. Нагадваем кіраўчанам, што ў яго памяшканнях будуць кіназала на 160 месц з сучасным абсталяваннем у фармаце 3D і більярдная зала.
Каля дарог з’явілася шмат сімпатычных фігур, у тым ліку і вось гэтыя вясёлыя мядзведзі з мёдам.