У клопатах пра будучы ўраджай

У клопатах   пра будучы ўраджай

volosy

Здаецца, яшчэ зусім нядаўна на палях стракаталі камбайны, вялікагрузныя машыны, даверху напоўненыя залацістым збожжам, спяшаліся на сушыльныя комплексы. І вось ужо зноў зярняткі кладуцца ў свежаўзараную глебу сельгаспалеткаў: у раёне поўным ходам вядзецца сяўба азімых культур.
У сераду, калі журналісты “раёнкі” наведаліся ў СВК “Калгас “Беларусь”, на полі за а/г Барчыцы адразу вялося некалькі відаў работ: уборка кукурузы на сілас, услед узворвалася і рыхтавалася глеба, вялася сяўба азімай пшаніцы. Усталяваўшаеся добрае надвор’е спрыяе плённай працы, і механізатары імкнуцца спаўна выкарыстоўваць увесь светлавы дзень.
Улічваючы тое, што азімыя культуры на сёння застаюцца найбольш эканамічна выгаднымі, агранамічная служба гаспадаркі надае ім належную ўвагу і трымае пад кантролем пытанні іх вырошчвання. А наколькі важкім будзе ўраджай-2015 — залежыць ад стараннага і своечасовага выканання тэхналагічных рэкамендацый. Аб гэтым дбаюць і самі земляробы, таму і імкнуцца правесці сяўбу якасна: зрабіць гэта дазваляюць і сучасныя пасяўныя агрэгаты.
Сёлета, як і летась, азімы клін у гаспадарцы складзе 1020 га. Запланавана пасеяць 334 га жыта, 375 га трыцікале і 311 га пшаніцы. Не забываюцца тут і аб забеспячэнні жывёлагадоўчай галіны зялёнымі сакавітымі кармамі, пад якія плануюць заняць 280 га. Каб управіцца з пасяўнымі работамі ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны, у сельгаскааператыве прыкладаюць усе намаганні: вызваленыя ад ураджаю зямельныя ўчасткі хутка ўзорваюцца, уносяцца неабходныя ўгнаенні, рыхтуецца глеба.
Старанна шчыруе на грамадскіх палетках Генадзь Волас. Дарэчы, “на плячах” Генадзя Аляксандравіча сяўба ўсяго азімага кліна гаспадаркі. Ён — адзін з самых вопытных механізатараў у калектыве, працы на роднай зямлі аддаў больш за 20 гадоў. На сваім трактары МТЗ-3022 хлебароб своечасова і якасна пасеяў азімы рапс, які размясціўся на 351 га пры плане ў 280 га. Зараз ён заняты на сяўбе пшаніцы. Разам з ім на загрузцы і падвозе насення працуе Аляксандр Жалдак.
На ўзорванні глебы пад сяўбу занятыя Юрый Фралоў, Міхаіл Салянкін, Сяргей Волас. Механізатары імкнуцца захоўваць тэхналогію, працаваць якасна — за дзень на рахунку кожнага з іх больш 50 га.
Клапоціцца аб сейбітах і кіраўніцтва гаспадаркі: прама ў поле дастаўляюцца смачныя абеды, усе забяспечаны спецвопраткай, на належным узроўні і ахова працы. Калі дазволяць пагодныя ўмовы, завяршыць сяўбу азімых культур у сельгаскааператыве плануюць да 25 верасня.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024