Наперадзе — новыя арыенціры

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК — свята тых, хто абраў сваёй прафесіяй высакародную працу, вынікі якой увасабляюцца ва ўрадлівасці палёў, багацці ўраджаю, прадукцыйнасці ферм і ў канчатковым выніку — павышэнні жыццёвага ўзроўню людзей.
Напярэдадні свята аграрыяў наш суразмоўца — першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір ЦАРЫКАЎ.

— Уладзімір Леанідавіч, па традыцыі, напярэдадні прафесійнага свята аграрыяў падводзяцца вынікі іх працы з пачатку сельскагаспадарчага года, вызначаюцца арыенціры на будучыню і, вядома, ушаноўваюцца лепшыя работнікі палёў і ферм, іншыя прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу. Чым быў адметны гэты год для аграрыяў раёна, як у цэлым Вы ацэньваеце іх працу?
— Аграрная галіна ў нашым раёне, як і ўвогуле ў Рэспубліцы Беларусь, мае слаўную гісторыю і працягвае дынамічна развівацца, нягледзячы ні на якія складанасці, з якімі даводзіцца сутыкацца. Працаўнікі агра-прамысловага комплексу Кіраўшчыны ўносяць важкі ўклад у справу забеспячэння харчовай бяспекі краіны. Ва ўсе часіны вынікі самаадданай працы работнікаў сельскай гаспадаркі былі і застаюцца галоўным індыкатарам сацыяльнай стабільнасці і матэрыяльнага дабрабыту людзей.
Адметны адыходзячы сельскагаспадарчы год для кіраўчан быў у першую чаргу тым, што нашаму раёну выпаў гонар прымаць абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014”. Безумоўна, гэта накладала на нас высокую адказнасць, патрабавала грунтоўнай падрыхтоўкі да свята і, разам з тым, дасягнення адпаведных вытворчых паказчыкаў у сельскагаспадарчай галіне. Варта адзначыць, кіраўчане добра справіліся з па-стаўленымі задачамі, дастойна сустрэлі ўдзельнікаў і гасцей свята, яно было яркім, відовішчным, запамінальным!
— Ёсць такія вершаваныя радкі: “Жыццю й жытлу дало аснову жыта…” Безумоўна, найважнейшая сель-скагаспадарчая кампанія — жніво. Напярэдадні свята “Дажынкі-2014” мы з Вамі на старонках “Кіраўца” вялі дыялог аб асаблівасцях і асноўных рэзультатах уборкі ўраджаю збожжавых і зернебабовых у нашым раёне. Калі ласка, давайце нагадаем чытачам газеты, якімі здабыткамі было азнаменавана мінулае жніво.
— Упершыню ў гісторыі раёна агульны намалот збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы) склаў 71841 тона ў бункернай вазе — 144,2% да леташняга ўзроўню. Атрымана ўраджайнасць 46,6 цэнтнера з гектара, гэта перавысіла паказчык жніва-2013 на 27,7%.
Па колькасці збожжаўборачных экіпажаў, якія мелі на сваім рахунку больш тысячы тон намалочанага збожжа, і вадзіцеляў, якія перавезлі такую ж яго колькасць ад камбайнаў, сёлетняя ўборачная кампанія стала адной з самых масавых у гісторыі раёна. Вылучыліся 39 экіпажаў, 3 з якіх намалацілі больш 2-х тысяч тон, і 33 вадзіцелі, 7 з якіх пераадолелі 2,5-тысячны рубеж!
Трэба адзначыць, што залогам поспеху стала актыўнае прымяненне навейшых тэхналогій і ўвогуле захаванне на кожным этапе нялёгкага шляху да ўраджаю ўсіх належных тэхналагічных патрабаванняў, якасная падрыхтоўка машынна-трактарнага парку і ачышчальна-сушыльнай гаспадаркі і, безумоўна, руплівая, самаадданая праца ўсіх удзельнікаў жніва.
— А якія вынікі атрыманы на ўборцы іншых сельскагаспадарчых культур?
— Рэкордных рэзультатаў дасягнулі сёлета працаўнікі раслінаводчай галіны і па вытворчасці рапсу: намалочана 9422 тоны, што складае амаль 120% да ўзроўню 2013 года, пры сярэдняй ураджайнасць гэтай культуры 29,2 цэнтнера з гектара.
Добры ўраджай далі цукровыя буракі: іх атрымана 49549 тон, або 112,3% да леташняга ўзроўню пры ўраджайнасці 381 тона з гектара.
Бульбы накапана каля 12990 тон (105%).
Амаль на 26% павялічана вытворчасць агародніны адкрытага грунту: сакавітай прадукцыі вырашчана 3567 тон.
— Працаўнікі раслінаводчай галіны дасягнулі неблагіх вынікаў па многіх пазіцыях. А якія рэзультаты ў жывёлаводаў? Значэнне іх працы не менш важнае ў справе ўмацавання эканомікі раёна.
— І паказчыкі гэтай працы дастойныя. Па выніках работы жывёлагадоўчай галіны за 9 месяцаў бягучага года наш раён увайшоў у дзесятку лепшых рэгіёнаў рэспублікі.
За 10 месяцаў атрымана 41860 тон малака, што складае амаль 103% да адпаведнага перыяду мінулага года, пры сярэднім удоі на карову 4883 кілаграмы.
Рэалізавана 38130 тон малака, або 104,2% да леташняга ўзроўню пры таварнасці 91,1% (+1,1 працэнтны пункт). Сортам “экстра” і вышэйшым рэалізавана 95,7% малака (+6,2 п.п.). У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася рэнтабельнасць малака і склала 28,8%.
Неблагі па выніках сту-дзеня — кастрычніка бягучага года атрыманы ў аграрным сектары эканомікі раёна фінансавы рэзультат. Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі склаў 50403 млн. рублёў, або 137,8% да ўзроўню мінулага года. Рэнтабельнасць ад рэалізацыі прадукцыі — 14,5% (+1,6 п.п.). Выручка ад рэалізацыі павялічылася ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года на 23,7% і склала 444366 млн. рублёў. Гэтыя статыстычныя да-дзеныя гавораць самі за сябе.
— Зразумела, што за ўсімі прыведзенымі ў нашай размове лічбамі — штодзённая карпатлівая праца сяльчан: земляробаў, жывёлаводаў, агароднінаводаў, кіраўнікоў, спецыялістаў гаспадарак — нацэленая на дасягненне больш высокіх рэзультатаў…
— Поспехі ў сельскай гаспадарцы ніколі не даваліся лёгка. Яны заўжды патрабавалі затрат не толькі матэрыяльных і энергетычных рэсурсаў, але і ўкладання часткі жыццёвых сіл і душы сяльчан.
Напярэдадні свята хочацца выказаць шчырую ўдзячнасць работнікам аграпрамысловага комплексу раёна за добрасумленную працу, адданасць роднай зямлі, важкі ўклад ва ўмацаванне эканомікі раёна і харчовую бяспеку краіны.
Шчыры дзякуй ветэранам сельгасвытворчасці, якія вынеслі на сваіх плячах цяжкасці сельскагаспадарчага будаўніцтва і зараз аказваюць падтрымку гаспадаркам словам і справай, на іх вопыце вучацца маладыя кадры.
— Безумоўна, пражыты перыяд бягучага года стаў для аграрнага сектару раёна плённым па многіх напрамках дзейнасці. Але, вядома, час патрабуе рухацца наперад, вызначаць новыя арыенціры і дасягаць іх.
— Перад аграпрамысловым комплексам, у тым ліку і нашага раёна, стаяць важныя задачы нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі, павышэння эфектыўнасці гаспадарання, выхаду на самаакупнасць і самафінансаванне. Гэтаму істотна садзейнічаюць мадэрнізацыя, укараненне інавацыйных тэхналогій.
Упэўнены, што працаўнікам АПК раёна па сілах вырашэнне вызначаных задач, далейшае павышэнне эфектыўнасці сваёй работы ва ўмовах сучаснага харчовага рынку.
Жадаю ўсім новых працоўных здзяйсненняў на карысць працвітання нашай роднай Беларусі!
Размову вяла
Наталля ХАДАКОВА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024