Пераможца конкурсу

maket

Вучаніца 9 класа Гімназіі горада Веалета Бяляў-ская (кіраўнік настаўніца матэматыкі Н.М.Яфрэмава) стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу дзіцячага мастацтва “АрхНавацыя-2014” у намінацыі “Архітэктурнае макетаванне”. Таленавітая дзяўчына прадставіла на конкурс аб’ёмныя выявы комплексу збудаванняў.
Конкурс праводзіцца трэці год запар, яго арганізатарамі выступілі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
На выставе лепшых работ удзельнікаў “АрхНавацыі-2014” былі прадстаўлены карціны, фотаздымкі, макеты збудаванняў рабят з усіх куткоў Беларусі, а таксама Краснаярка і Іркуцка Расійскай Федэрацыі.
Падчас правядзення цырымоніі ўзнагароджвання Веалета Бяляўская атрымала эксклюзіўныя крыштальныя вазу і пэндзаль.
Алена ГРЫГОР’ЕВА,
намеснік дырэктара Гімназіі
па вучэбнай рабоце.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.