З мэтай вырашэння праблемных пытанняў

З мэтай вырашэння  праблемных пытанняў

domanevski

Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Даманеўскі 18 сакавіка правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях у Кіраўскім райвыканкаме з удзелам кіраўніка раёна Аляксандра Бутарава, прадстаўнікоў шэрагу абласных і раённых службаў. 

У ходзе прыёму кіраўчане звярнуліся да губернатара з трыма праблемнымі пытаннямі.
Першы зварот тычыўся падтоплівання талымі водамі і пасля вялікіх дажджоў зямельных участкаў шэрагу дамоў па вул.Валадарскага райцэнтра.
Як растлумачылі жыхары, у 2009 годзе тут была ўладкавана ліўневая каналізацыя для адводу вады ад прыватных домаўладанняў. Канава потым была часткова перакапана і засыпана пяском новым уласнікам, што перакрывала свабодны сцёк вады. Падчас вялікіх дажджоў вада з вуліц Кірава, Камсамольскай па асфальце сцякае на зямельныя ўчасткі заяўнікаў.
Старшыня аблвыканкама ўважліва выслухаў усе довады грамадзян, усебакова абмеркаваў пытанне з адказнымі службамі, кіраўніцтвам раёна для выпрацоўкі кардынальнага рашэння. Дадзена даручэнне ў бліжэйшы час правесці сход з жыхарамі домаўладанняў, якія падтопліваюцца, з удзелам кіраўнікоў аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, УКП “Жылкамгас”, ААТ “ПМК-97 Вадгас”, дэпутата раённага Савета дэпутатаў па гэтай акрузе па выпрацоўцы прапаноў па ўладкаванні водаадводзячага канала.
Губернатар даручыў кіраўніку раёна да 15 красавіка далажыць аб вырашэнні дадзенага пытання.
Наступны зварот быў ад жыхароў в.Букіно — аб неабходнасці правядзення рамонту дарожнага палатна па вул.Букінскай у гэтым населеным пункце. Было адзначана, што асфальтавае пакрыццё месцамі мае выбоіны, на асобных участках яго ўвогуле няма. Дадзеныя ўчасткі перыядычна засыпаліся пясчана-гравійнай сумессю, але гэта праблему да канца не вырашае.

Аляксандр Бутараў далажыў старшыні аблвыканкама, што ў сувязі з абмежаванасцю выдзяляемых на бягучы рамонт дарожнай сеткі раёна фінансавых сродкаў рамонт дарожнага пакрыцця вул.Букінскай ў 2014 годзе не ажыццяўляўся. Па выніках праведзенага веснавога маніторынгу дарог вул.Букінская ўключана ў мерапрыемствы па бягучым рамонце дарог раёна на 2015 год як дарога, якая патрабуе першачарговай увагі. Прынята рашэнне аб правядзенні ў бягучым годзе фрэзавання асфальтабетоннага па-крыцця дарожнага палатна з выпраўленнем профілю і дабаўленнем новага матэрыялу, так званай абагашчонкі.
Гэтае пытанне пастаўлена на працяглы кантроль з тым, каб уладкаванне асфальтавага пакрыцця па вул.Букінскай было ўключана ў тытульны спіс капітальнага рамонту дарог Кіраўскага раёна на 2016 год.
На пытанне старшыні аблвыканкама, ці задавальняе заяўнікаў такое вырашэнне іх звароту, яны далі станоўчы адказ.
Гэтыя ж жыхары в.Букіно ўзнялі наступнае пытанне, якое іх хвалюе: самалёт сельгасавіяцыі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, які праводзiць падкормку, хімапрацоўку пасеваў на прылягаючых палях, блізка падлятае да іх земляў, і кроплі прэпаратаў трапляюць на высаджаныя на прысядзібных участках культуры, пчол, саміх людзей.
Губернатар даручыў кіраўніку раёна ўзяць вырашэнне гэтага пытання на кантроль.
На прыём да Уладзіміра Даманеўскага прыехалі таксама двое жыхароў Быхаўскага раёна і адна — з г.Бабруйска. Іх звароты былі таксама дэталёва разгледжаны, а ўсе ўзнятыя людзьмі пытанні, як адзначыў старшыня аблвыканкама, будуць накіраваны адпаведным службам, па іх будуць дадзены даручэнні ў кароткія тэрміны вывучыць мэтазгоднасць іх станоўчага вырашэння і праінфармаваць заяўнікаў.
Пасля правядзення прыёму грамадзян у размове з прадстаўнікамі СМІ старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі адзначыў, што кіраўніцтва Кіраўскага раёна вырашае большасць пытанняў грамадзян на сваім узроўні. “Я прыемна здзіўлены тым, што на прыём да мяне прыйшлі ўсяго некалькі чалавек. Гэта сведчыць аб тым, што кіраўніцтва раёна вырашае пытанні на сваім узроўні — даходзіць да жыхароў, вывучае праблемы, якія насельніцтва непакояць, і вырашае іх у рабочым парадку”, — адзначыў губернатар.
Але разам з тым, па яго словах, людзі звярнуліся з шэрагам праблемных пытанняў, і яны ўзяты на кантроль аблвыканкама.
У ходзе размовы Уладзімір Даманеўскі падкрэсліў таксама, што некаторых зваротаў грамадзян можна было б пазбегнуць, каб чыноўнікі больш увагі надавалі інфармацыйна-растлумачальнай рабоце.
Была закранута і актуальная на сёння тэма веснавой сяўбы. Старшыня аблвыканкама канстатаваў, што галоўная задача, якая сёння стаіць перад аграрыямі Магілёўскай вобласці, — якасна і ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны правесці пасяўную кампанію. Кіраўнік вобласці падкрэсліў, што гэта — залог будучага ўраджаю. “Атрымаем багаты ўраджай, будзем з кармамі і грашамі, а за кошт гэтага палепшым сітуацыю ў аграпрамысловым комплексе”, — лічыць ён.
Уладзімір Даманеўскі адзначыў, што кіраўніцтвам аблвыканкама і адпаведнымі службамі прымаюцца ўсе меры, каб забяспечыць сельгасарганізацыі ўсім неабходным для правядзення сяўбы: аказваецца садзеянне ў закупе і забеспячэнні пад патрэбу мінеральнымі угнаеннямі, ствараецца запас гаруча-змазачных матэрыялаў, у раёнах створаны мабільныя брыгады па рамонце тэхнікі, вырашаюцца пытанні па забеспячэнні механізатарскімі кадрамі.
Работы на палях Магілёўшчыны ўжо распачаты. Актыўна вядзецца ўнясенне арганічных угнаенняў, веснавое ўзворванне палёў, падкормка азімых культур. Ва ўсіх раёнах, дзе дазваляюць прыродна-кліматычныя ўмовы, гэтыя работы наладжаны самым актыўным чынам, адзначыў губернатар.
Наталля ХАДАКОВА.

Фота БЕЛТА.

 

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024