Аб праблемах і перспектывах развіцця сельскагаспадарчай галіны

Аб праблемах і перспектывах развіцця  сельскагаспадарчай галіны

ubrnator1

У мінулую пятніцу, 10 красавіка, у г.Бабруйску адбыўся семінар па рэалізацыі даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, дадзеных на нарадзе 27 сакавіка аб праблемах і перспектывах развіцця сельскагаспадарчай галіны з улікам указаў па пытаннях аграпрамысловага комплексу, з удзелам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча, намесніка прэм’ер-міністра Міхаіла Русага, міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца, старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага і інш.
Удзельнікі семінара наведалі СВК “Гігант” Бабруйскага раёна, а таксама пабывалі на малочна-таварным комплексе “Валосавічы” СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага нашага раёна.
Як падкрэсліў падчас пленарнага пасяджэння Міхаіл Мясніковіч, у краіне створана сістэма падтрымкі дзяржавай сельскагаспадарчых вытворчасцей, якая не першы год пацвярджае сваю грунтоўнасць, у першую чаргу за кошт праграмна-мэтавага развіцця — акрамя доўгатэрміновых комплексных дзяржаўных праграм ёсць галіновыя і падгаліновыя праграмы (па вытворчасці малака, свініны, мяса птушкі і інш.). Усе гэтыя праграмы, адзначыў старшыня Савета Рэспублікі, ствараюць камфортныя ўмовы для эфектыўнай сельскагаспадарчай вытворчасці.

Міхаіл Мясніковіч спыніўся на выніках работы міжведамаснай рабочай групы па праблемных пытаннях аграпрамысловага комплексу, якую ён узначальваў і па выніках работы якой пад-пісаны чатыры ўказы: №347 “Аб дзяржаўнай аграрнай палітыцы”, №348 “Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці работы арганізацый аграпрамысловага комплексу”, №349 “Аб рэарганізацыі калгасаў (сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў)” і №350 “Аб асаблівасцях пастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб”. Аднак многія не хочуць і не ўмеюць працаваць як з праграмнымі дакументамі, так і з гэтымі ўказамі, канстатаваў спікер. Ён прывёў шэраг прыкладаў, калі нормы ўказаў або не выконваюцца зусім, або выконваюцца не так, як гэта прадугледжана дакументамі.
Старшыня Савета Рэспублікі яшчэ раз звярнуў увагу, што ў Беларусі створаны ўсе ўмовы для эфектыўнага функцыянавання аграпрамысловага комплексу: ёсць сістэма работы на зямлі, немалая дзяржаўная падтрымка, рэгламенты вытворчасці і перапрацоўкі сель-скагаспадарчай прадукцыі, нядрэнная тэхніка. “Але няма дысцыпліны пры вытворчасці сельгаспрадукцыі і яе пера-працоўцы. Няма адказнасці”, — канстатаваў Міхаіл Мясніковіч, адзначыўшы, што гэта выліваецца ў істотныя страты выручкі, практычна супастаўныя з сумамі дзяржпадтрымкі, аказваемай АПК.
“Таму, лічу, пара спагнаць з адказных людзей, службовых асоб, спецыялістаў за тыя дзяржаўныя трыльёны рублёў, якія з-за халатнасці, расхлябанасці не даюць належнай аддачы”, — адзначыў старшыня Савета Рэспублікі.
П асля наведвання ўдзель-
нікамі семінара СВК “Гігант” Бабруйскага раёна практычная частка працягвалася на Кіраўшчыне. Група ўдзельнікаў семінара, у якую ўваходзілі кіраўнікі раёнаў вобласці, начальнікі райсельгасхарчаў, прадстаўнікі кіруючага корпусу шэрагу сельгасарганізацый, пабывала на МТК “Валосавічы” СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Тут з удзелам губернатара Уладзіміра Даманеўскага, памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўнага інспектара па Магілёўскай вобласці Генадзя Лаўранкова, старшыні абласнога Савета дэпутатаў Анатоля Ісачанкі, першага намесніка старшыні аблвыканкама, старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Алега Чыкіды ішла размова аб перспектывах развіцця малочнай жывёлагадоўлі, навядзенні парадку на жывёлагадоўчых аб’ектах і прыфермскіх тэрыторыях.
Старшыня сельгасарганізацыі Аляксандр Багель праінфармаваў прысутных аб асноўных паказчыках работы жывёлагадоўчай галіны гаспадаркі. Ён адзначыў, што пагалоўе дойнага статка тут складае 2200 галоў, увогуле буйной рагатай жывёлы — 9150. Надой малака за 2014 год у сярэднім на карову склаў 6468 кг (+364 кг). Рэалізацыя малака дала больш 18 млрд. рублёў прыбытку.
Рэнтабельнасць вытворчасці малака за студзень — люты бягучага года ў цэлым па гаспадарцы склала 65,8%, на МТК “Валосавічы” — 83%. У многім гэта дасягнута дзякуючы захаванню тэхналагічных патрабаванняў утрымання і кармлення жывёлы.
Аляксандр Багель даў каментарыі па дадзеным аб’екце. У межах выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь тут была праведзена рэканструкцыя фермы і ў канцы 2013 года ўведзена ў строй першая чарга. Дарэчы, да рэканструкцыі гэта была адна з першых у вобласці ферм з даільнай залай, яе “ўзрост” складаў 17 гадоў.
Як дадаў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, зараз на ферме 3 даільныя залы. Жывёла не выганяецца, знаходзіцца круглагадова на аднатыпным стойлавым утрыманні. Працуе дакладная сістэма кіравання статкам. Адпрацавана тэхналогія прыгатавання кормасумесей.
Аляксандр Багель расказаў пра сістэму аплаты працы даярак і іншых работнікаў комплексу: яна стымулюе тое, каб імкнуцца да атрымання большай колькасці малака і вышэйшай якасці. Дарэчы, 73% малака адсюль рэалізуецца сортам “экстра”, гэта лепшы паказчык па гаспадарцы.
Старшыня сельгаскааператыва падзяліўся напрамкамі работы па зніжэнні затрат пры расходванні кармоў з мэтай павелічэння даходнай часткі пры вытворчасці малака. За 2 месяцы гэтага года расход кармоў склаў па гаспадарцы 0,98 к. адз. на 1 ц прадукцыі.
Працягваючы размову аб кармах, Аляксандр Багель адзначыў, што іх спецыялісты прадпрымаюць істотныя захады па паляпшэнні балансу паміж сенажом і сіласам 1:1, пакуль сянаж складае 37%.
У ходзе наведвання малочна-таварнага комплексу старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі нагадаў удзельнікам семінара патрабаванні, выказаныя ў ходзе пленарнага пасяджэння: больш адказнасці ў рабоце, стаць сапраўднымі гаспадарамі, нацэльваць падначаленыя працоўныя калектывы на тое, каб зарабляць і лічыць грашовыя сродкі, не спадзеючыся на падтрымку з боку дзяржавы.
Наведваючы гэты малочна-таварны комплекс, дзе, безумоўна, ёсць чаму павучыцца і што пераняць, як адзначыў губернатар, звяртаючыся да кіраўнікоў і прадстаўнікоў раёнаў вобласці, трэба думаць, якія мерапрыемствы неабходна ажыццяўляць у кожнай сельгасарганізацыі, на кожнай МТФ для павышэння аддачы ад жывёлагадоўлі.
Уладзімір Даманеўскі засяродзіў увагу прысутных на тым, што сёлета стаіць задача вельмі сур’ёзна і адказна спрацаваць па нарыхтоўцы кармоў, забеспячэнні іх якасці. Будуць кармы — у прадстаячы зімова-стойлавы перыяд не будзе бяскорміцы, з’явіцца магчымасць выйсці на належную прадуктыўнасць жывёлы, будуць умовы для развіцця ініцыятывы і прафесійнага патэнцыялу кадраў.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў паведаміў прысутным аб стратэгіі развіцця малочнай жывёлагадоўлі ў Кіраўскім раёне. У цэлым на жывёлагадоўчых аб’ектах у сельгас-арганізацыях маюцца 22 даільныя залы: у іх абслугоўваецца практычна 71% пагалоўя дойнага статка (гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у вобласці), забяспечваецца вытворчасць больш 73% малака.
Таму і далей раён будзе працягваць гэтую спецыялізацыю — увод даільных залаў, каб давесці ўзровень абслугоўваемага дойнага статка да 85-90%. Сёлета завяршаецца рэканструкцыя 7 малочна-таварных ферм, яны “прывязаны” да існуючых, там плануецца зрабіць рэканструкцыю 7 радзільных аддзяленняў і цэхаў сухастойных кароў. Гэта дасць дадаткова парадку 2 тыс. жывёламесц, а з улікам запланаванай да будаўніцтва фермы ў “Рассвеце” на 1 тыс. галоў дазволіць павялічыць пагалоўе дойнага статка на 3 тыс. галоў.
Зараз вытворчасць малака ў раёне складае 970 ц на 100 га сельгасугоддзяў, у “Рассвеце” — 1182 ц. Стаіць задача, ад-значыў Аляксандр Бутараў, дасягнуць вытворчасць малака 1500 ц на 100 га сельгасугоддзяў. Будзем імкнуцца да гэтага за кошт павелічэння пагалоўя і прадуктыўнасці дойнага статка, падкрэсліў кіраўнік раёна. Ён таксама падзяліўся тым, якія запланаваны напрамкі работы па павелічэнні выручкі ад рэалізацыі на аднаго працуючага.
У ходзе наведвання комплексу генеральны дырэктар РУСПП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” ўзняў пытанне аднаўлення і эфектыўнасці захаванасці жывёлы. Ён таксама завастрыў увагу на вырошчванні рамонтнага маладняку — у цэлым па вобласці яго прывагі далёкія ад тэхналагічных, і пытанні эфектыўнасці асемянення. Кіраўнік племслужбы вобласці заклікаў звярнуць увагу на тое, як ставяцца да гэтага ў “Рассвеце”.
Ішла размова і аб неабходнасці больш эфектыўна выкарыстоўваць навуковы патэнцыял: у гэтым заўжды гатовы дапамагчы ў Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі, як запэўніў яе рэктар Павел Саскевіч.
Кіраўнікам раёнаў і сельгас-арганізацый было прапанавана звярнуць увагу на падрыхтоўку маладых спецыялістаў для АПК: на вытворчую практыку накіроўваецца каля 1 тыс. чацвёртакурснікаў БСГА, можна загадзя ацаніць іх прафесійны ўзровень і вырашыць пытанне аб накіраванні выпускніка ў наступным годзе ў тую ці іншую гаспадарку.
Старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі ў ходзе наведвання малочна-таварнага комплексу звярнуў увагу ўдзельнікаў семінара на іншыя актуальныя пытанні вядзення сельскагаспадарчай вытворчасці.
Наталля ХАДАКОВА
і матэрыялы БелТА.
і Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024