Расціце, дрэўцы, да нябёс!

ekolog1 ekolog2

З 28 сакавіка па 4 красавіка бягучага года па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у нашай краіне праведзена дабрачынная акцыя, прысвечаная 70-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Усе жадаючыя прымалі ўдзел у высадцы дрэўцаў у гонар воінаў-вызваліцеляў, дзякуючы подзвігу якіх Беларусь вось ужо 70 гадоў з’яўляецца мірнай і незалежнай краінай.
У Гарадзецкім лясніцтве на працягу Тыдня былі пасаджаны лясныя культуры на былых землях сельгаскарыстання на 14,8 га. Акрамя работнікаў лясніцтва ў гэтай дабрачыннай акцыі прынялі ўдзел калектывы цэнтральнай раённай бальніцы, раёна газазабеспячэння, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Гараджане з задавальненнем высаджвалі саджанцы хвоі, елкі: яны разумелі важнасць гэтай справы — пашыраючы плошчы лесу, павялічваецца нацыянальнае багацце краіны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.