“Кіравец” — летапісец гісторыі раёна

etopis

“Кіравец” — летапісец гісторыі раёна і тое люстэрка, у якім адлюстравана і адлюстроўваецца ўсё, чым жылі і жывуць кіраўчане і жыхары сельскіх населеных пунктаў раёна. Калі гартаеш яго старонкі, адчуваеш дух часу, у якім адбываліся і адбываюцца адметныя падзеі. Чытаеш пра людзей: працаўнікоў палёў і ферм, прадпрыемстваў і арганізацый, інтэлігенцыю, ветэранаў вайны і працы, моладзь…
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Дзмітрый Аляксандравіч Шэндзераў і члены БРСМ з цікаўнасцю чытаюць матэрыялы, прымеркаваныя да 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Для ветэрана — гэта балючая тэма, якая навявае ўспаміны пра гады барацьбы з ворагам, загінуўшых баявых таварышаў. А для прадстаўніц маладога пакалення матэрыялы аб былых абаронцах Айчыны — прыклад мужнасці і гераізму, сапраўднай адданасці сваёй Радзіме.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.