Рабочыя групы кантралююць вадаёмы Кіраўскага раёна

zapret

Згодна даручэння старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага ў нашым раёне сфарміравана рабочая група з ліку прадстаўнікоў адказных службаў, якая ажыццяўляе кантроль за недапушчэннем купання ў несанкцыянаваных месцах адпачынку ля вады, а таксама для выключэння выпадкаў знаходжання людзей у плавальных сродках без выратавальных камізэлек, недапушчэння распіцця спіртных напояў, катання на лодках і рыбалцы ў нецвярозым стане.
Прадстаўнікі рабочай групы ажыццяўляюць штодзённы аб’езд азёраў, рэк, сажалак, меліярацыйных каналаў з мэтай выяўлення парушальнікаў, правядзення сярод адпачываючых тлумачальных гутарак, а ў выпадку злосных парушэнняў — прыцягнення грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці. З пачатку дзейнасці рабочай групы складзены адміністрацыйныя пратаколы на 4-х чалавек за парушэнне вызначаных правілаў.
Больш падрабязна аб выніках рэйдаў праведзеных рабочай групай, чытайце ў бліжэйшым нумары “Кіраўца”.
Будзьце асцярожнымі на вадзе!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.