Аператары Кіраўшчыны на абласным конкурсе

Аператары Кіраўшчыны на абласным конкурсе

vgorkah vgorkah2 vgorkah3

На мінулым тыдні ў Горках адбыўся чарговы абласны конкурс аператараў машыннага даення кароў. Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства быў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда.

Паспаборнічаць у прафесійным майстэрстве сабраліся 73 лепшыя аператары машыннага даення з сельгасарганізацый вобласці. Кіраўшчыну на абласным конкурсе прадстаўлялі: Ніна Ляўковіч і Алена Какоўка з КСУП “Жылічы”, Галіна Лёгкая з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага і Святлана Зыранава з СГФ “Чыгірынка”. Мэта конкурсу — не толькі назваць лепшага з лепшых жывёлавода, але і павялічыць прэстыж гэтай прафесіі, замацаваць моладзь на вёсцы і абудзіць у яе жаданне ўкараняць у малочную жывёлагадоўлю новыя метады і прыёмы работы.
Як адзначыў у размове з карэспандэнтам “раёнкі” старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, дайстойна прадставіць Кіраўшчыну на абласным конкурсе дапамаглі: аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, ААТ “Кіраўскія бытпаслугі”, цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, а таксама сельгасарганізацыі, дзе працуюць удзельніцы конкурсу.
Праграма конкурсу складалася з двух этапаў: тэарэтычная частка праходзіла на базе ДУДАД “Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, практычная — на базе вучэбна-навукова-вытворчай фермы РУП “Вучгас “БДСГА”. У тэарэтычнай частцы канкурсанткам неабходна было прадэманстраваць грунтоўныя веды па асновах жывёлагадоўлі. Практычная частка заключалася ў падрыхтоўцы працоўнага месца аператара і арганізацыі даення кароў, уменні на хуткасць і правільнасць разабраць і сабраць даільны апарат. У самым галоўным практычным выпрабаванні — машынным даенні кароў — ацэньвалася падрыхтоўка да дойкі, захаванне тэхналогіі і паўната выдойвання. Тут улічваліся як пагадзінныя паказчыкі асобных аперацый, так і захаванне стандартаў даення.
А ў намінацыі “Візітная картка” удзельніцы пры дапамозе розных жанраў расказвалі аб сабе, сваёй працы, уменнях і хобі. Як высветлілася, многія знаходзяць час не толькі на працу, але і на іншыя заняткі, у прыватнасці, рукадзелле, кветкаводства.
Членам журы давялося няпроста: нягледзячы на тое, што многія ўпершыню прымалі ўдзел у конкурсе, аднак кожны аператар машыннага даення імкнуўся з найлепшага боку паказаць сваё прафесійнае майстэрства. А значыць, і выбіраць пераможцу на кожным этапе было даволі складана.

Прадстаўніцы Кіраўшчыны прадэманстравалі дастойныя тэарэтычныя і практычныя веды. У выніку ўпартай барацьбы ў намінацыі “Візітная картка” наша каманда заваявала дыплом І ступені. Сярод маладых аператараў машыннага даення трэцяе месца заняла Святлана Зыранава з СГФ “Чыгірынка”. У намінацыі за самы працяглы працоўны стаж у якасці аператара машыннага даення каштоўным падарункам была ўзнагароджана Ніна Ляўковіч з КСУП “Жылічы”: гэтай справе яна прысвяціла звыш 24 гадоў. Па выніках мінулага года перадавая даярка ад сваіх рагуль атрымала 329 т малака, пры ўдоі на карову 7582 кг, за 5 месяцаў бягучага года Ніна Дзмітрыеўна ўжо надаіла амаль 147 т, пры ўдоі на карову 3124 кг. Яе плённая праца адзначана медалём “За працоўныя заслугі”.
Усе ўдзельнікі абласнога конкурсу аператараў машыннага даення атрымалі падарачныя наборы ад ААТ “Бабушкина крынка” кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка”.

На здымках: у намінацыі «Візітная картка» прадстаўнікі Кіраўшчыны прадэманстравалі высокае майстэрства; Галіна Лёгкая з СВК «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага і Святлана Зыранава з СГФ “Чыгірынка”, якая, дарэчы, заняла трэцяе месца сярод маладых аператараў машыннага даення; Ніна Ляўковіч з КСУП «Жылічы» падчас аднаго з этапаў конкурсу.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024