Ліцэйскі студатрад — на добраўпарадкаванні

_MG_8734 _MG_8716

У адпаведнасці з планам-заданнем па працаўладкаванні моладзі ў летні перыяд, даведзеным нашаму раёну аблвыканкамам, на прадпрыемствах горада і ў сельгасарганізацыях мяркуецца заняць 350 юнакоў і дзяўчат.
Ужо заключаны дагаворы на летнюю занятасць 16 студатрадаў, у састаў якіх уваходзяць 208 чалавек.
Працоўную дзейнасць ужо ажыццяўляюць атрады, якія сфарміраваны з ліку навучэнцаў ліцэя №15 і задзейнічаны ў ДРБУ-197 (на здымках) і ў сваёй установе. Рабяты займаюцца добраўпарадкаваннем прыдарожных палос, прыпыначных пунктаў, выдаленнем кустоўя. Таксама юнакі і дзяўчаты працуюць у пладовым садзе ліцэя №15, даглядаюць за расадай, праполваюць пасевы агародніны.
Некалькі атрадаў будуць заняты падчас уборкі збожжавых і зернебабовых культур у СВК “Калгас “Ніва”, “Добасна-агра”, “Калгас “Беларусь”, КСУП “Жылічы”, з якімі таксама ўжо заключаны дагаворы на ажыццяўленне работ.
З вучняў СШ №1 і гімназіі горада створаны два атрады, якія будуць працаваць ва УКП “Жылкамгас” на добраўпарадкаванні горада.
Алена ОСІПАВА,
першы сакратар райкама ГА «БРСМ».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.