Узята высокая планка — тытул “Міс Кіраўчанка”!

Узята высокая планка — тытул “Міс Кіраўчанка”!

_MG_5122

…І зноў сцэна раённага Дома культуры расквітнела святочным убранствам: пры поўным аншлагу тут прайшоў конкурс прыгажосці і таленту “Міс Кіраўчанка-2015”, які становіцца традыцыйным і збірае нямала прыхільнікаў.  Яго арганізатар — аддзел ідэа-лагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і на гэты раз пастараўся, каб мерапрыемства ператварылася ў сапраўднае шоў і парадавала ўсіх: удзельніц, журы, балельшчыкаў. Ганаровым госцем на сёлетнім конкурсе стаў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў.

Можна сказаць, практычна ўсе гледачы ў зале загадзя ведалі дзяўчат — прэтэндэнтак на тытул “Міс Кіраўчанка-2015”: іх фотаздымкі і асноўныя інфармацыйныя звесткі былі змешчаны на старонках раённай газеты “Кіравец”, у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” — тут было наладжана галасаванне за прысваенне намінацыі “Міс Фота”. І калі канкурсанткі выйшлі на сцэну для прадстаўлення, зала іх успрыняла як добрых знаёмых. Нагадаем, што гэта метадыст РДК Вольга Нігаматуліна, педагог па харэаграфіі Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Анастасія Каўрыжкіна, навучэнкі ўстаноў адукацыі — Наталля Еўдакімава з ліцэя №15, Крысціна Гарохава і Маргарыта Самцова — абедзве з СШ №1г.Кіраўска, Валерыя Петрушкова з гімназіі, Алена Пархамовіч з Баравіцкай СШ (дарэчы, удзельнічала ў конкурсе ў мінулым годзе), Лі-завета Бяляў-ская з Мышкавіцкай СШ.
Візітная картка кожнай з дзяўчат была па-свойму цікавай, яны выкарысталі ўсе магчымыя сродкі самавыражэння — і фатаграфію, і відэаролікі, і харэаграфічныя кампазіцыі, і інсцэніроўкі, і вершы, у тым ліку на беларускай мове, каб расказаць пра сваё жыццё, вучобу ці работу, хобі, сям’ю, сяброў і г.д. — часам сур’ёзна, часам з гумарам, а то і самакрытычна — усё ўспрымалася залай добразычліва і падтрымлівалася шчодрымі апладысментамі.
Любы конкурс прыгажосці не абыходзіцца без дэфіле, не быў выключэннем і гэты: прыгажуні пачаргова прайшліся па сцэне ў касцюмах, выкананых у беларускім стылі, вячэрніх сукенках, але, безумоўна, найбольш уражваючым было дэфіле ў крэатыўных касцюмах, на выраб якіх былі выкарыстаны газеты, часопісы, цэлафанавыя пакеты… — хто на што здольны — але дзякуючы дызайнерскай фантазіі і майстэрству дзяўчаты выглядалі шыкоўна, не горш, чым мадэлі на самых прэстыжных подыумах!
У наступны момант залу РДК запоўнілі вельмі смачныя пахі: гэта дзяўчаты вынеслі на суд журы і публікі стравы беларускай кухні ўласнага прыгатавання, іх выгляд, смак пераканалі, што нашы прыгажуні яшчэ і выдатныя кулінаркі. Гэта, натуральна, вельмі ўзрадавала мужчынскую палову залы.
А ў заключным туры кожнай канкурсантцы была прадастаўлена магчымасць раскрыць сябе як творчую натуру. Літаральна зачаравала харэаграфічная кампазіцыя ад Анастасіі Каўрыжкінай, выканальніцкія здольнасці Крысціны Гарохавай, верш уласнага сачынення на ваенную тэматыку Валерыі Петрушковай, сямейнае трыа Вольгі Нігаматулінай і выступленні іншых удзельніц.
Нарэшце, надышоў кульмінацыйны момант вечара — абвяшчэнне вердыкту журы і цырымонія ўзнагароджвання.
Да ўдзельніц конкурсу і гледачоў звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў. Ён назваў гэтае свята цудоўным, прыгожым, запатрабаваным і падзякаваў яго арганізатарам, канкурсанткам, якія хваляваліся, перажывалі, але ў іх хапіла смеласці выйсці на гэтую сцэну і дастойна выступіць: пераканаць, што яны не толькі прыгожыя, але і таленавітыя, эру-дзіраваныя, валодаюць багатай фантазіяй, многімі творчымі здольнасцямі.
Тытул “Міс Кіраўчанка-2015” журы прысвоіла Анастасіі Каўрыжкінай. Аляксандр Бутараў уручыў ёй дыплом, каштоўны падарунак. А карону, адпавядаючую тытулу, пераможцы перадала Міс Кіраўчанка-2014 Юлія Гур’янава.
Анастасія Каўрыжкіна па выніках галасавання залы заваявала і прыз сімпатый гледачоў (у дадатак да ўсіх падарункаў яна атрымала серты-фікат рэдакцыі “Кіраўца” на падпіску на раённую газету).
Кіраўнік раёна ўручыў таксама ўзнагароды першай “Віцэ-Міс”, якой стала Крысціна Гарохава, яна ж вылучылася і ў намінацыі “Міс Фота”, за што атрымала спецыяльны прыз — абанемент на наведванне трэнажорнай залы “Геркулес”; другой “Віцэ-Міс” — Валерыі Петрушковай.
Астатнім удзельніцам былі прысвоены тытулы: “Міс Талент” — Вользе Нігаматулінай, “Міс Крэатыўнасць” — Лізавеце Бяляўскай, “Міс Топ-мадэль” — Алене Пархамовіч, “Міс Зачараванне” — Наталлі Еўдакімавай, “Міс Грацыя” — Маргарыце Самцовай — і ўручаны дыпломы і падарункі. Дарэчы, розных падарункаў для віноўніц урачыстасці быў проста цэлы россып: іх падрыхтавалі раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў, райкам прафсаюза работнікаў АПК, раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», прадстаўнікі прад-прымальніцтва: Лілія Дробава (“МарТина-имидж”), Галіна Зайцава (“Магнолия-Торг”), ІП Вольга Іваніцкая, кіраўнік філіяла кампаніі “Фаберлік” Таісія Асецкая. Акрамя таго ўдзельніцы атрымалі па два білеты ў кіно ў Цэнтр вольнага часу ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024