У аграгарадку Мышкавічы адзначылі 71 год з дня ўтварэння СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага

У аграгарадку Мышкавічы  адзначылі 71 год з дня ўтварэння СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага

_MG_5370koni35334334534544353456trt346534533456344kkoni353343345345446trt346534533456344kkoni3534ksobak koni3533446346534533456344k koni3533446trt346534533456344k koni3533435446trt346534533456344k koni3533456344k koni35334463456344kkoni353344634653456344kkonik

У мінулы суботні вечар у аграгарадку Мышкавічы адбылося свята “Тут Радзімы маёй пачатак…”, прымеркаванае да 71-й гадавіны ўтварэння СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. А яшчэ гэтае маляўнічае, насычанае рознымі мерапрыемствамі свята распачало правядзенне ў раёне дзён аграгарадкоў і вёсак. 

Па традыцыі, быў зроблены экскурс у гісторыю стварэння і развіцця “Рассвета”, аддадзена даніна павагі людзям, якія ўнеслі істотны ўклад у яе працвітанне, ушанаваны ветэраны працы і сённяшнія перадавікі сельгасвытворчасці. Свята дало магчымасць многім прадэманстраваць свае творчыя здольнасці, а таксама цікава, весела правесці суботні вечар разам з сем’ямі, сябрамі, парадаваць дзяцей — праўленне гаспадаркі ад душы пастаралася, каб стварыць усе ўмовы для гэтага.
На ўрачыстую частку свята на плошчы перад Мышкавіцкім СДК сабраліся рассветаўцы, іншыя жыхары аграгарадка і навакольных вёсак, кіраўчане, ганаровыя госці: старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч, старшыня Горацкага райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, Ганаровы грамадзянін раёна Аляксандр Серакоў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, кіраўнікі арганізацый раёна. Госці наведалі музей СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, агледзелі яго экспазіцыю.
Няўстойлівае надвор’е гэтага дня з дажджом і ветрам падчас урачыстай часткі парадавала сонейкам. Вядучыя запрасілі на сцэну старшыню СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандра Багеля. Ганаровае права ўручыць яму хлеб-соль было прадастаўлена аператару машыннага даення Валянціне Клімовіч, якая за руплівую шматгадовую працу ўзнагароджана ордэнам Пашаны і медалём “За працоўныя заслугі”.
Вітаючы прысутных, Аляксандр Багель адзначыў, што 71 год гістарычнага шляху “Рассвета” — тэрмін немалы. За гэтыя гады змянілася аблічча сяла, яго эканамічнае і сацыяльна-культурнае становішча. Нязменнымі застаюцца адносіны рассветаўцаў да сваёй справы. “Рассвет” для кожнага — гэта не проста месца работы ці жыхарства, гэта агульны дом, аб’ядноўваючы людзей розных лёсаў, характараў, пакаленняў.

Аляксандр Багель падкрэсліў што сёлетні год азнаменаваны знамянальнай датай — 70-годдзем Вялікай Перамогі: многія землякі дастойна змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, адстойваючы свабоду і незалежнасць сваёй Айчыны. Ганарацца рассветаўцы і працоўным подзвігам тых, чый уклад вельмі важкі ў станаўленні і развіцці гаспадаркі, у гісторыі раёна, вобласці, рэспублікі. “З удзячнасцю мы помнім пра людзей, якія стаялі ля вытокаў утварэння і працвітання “Рассвета”: гэта К.П.Арлоўскі, В.К.Старавойтаў, І.Л.Барышчык, Н.Я.Бяляўская, Н.К.Бяляўская, М.Ф.Елісеенка, Л.Н.Палевіч і многія іншыя героі працы, радавыя работнікі. Ва ўсе гады існавання гаспадаркі яе галоўным дастаяннем з’яўляюцца людзі — тыя, хто што-дзённа садзейнічае таму, каб “Рассвет” ішоў намечаным курсам, займаў вядучыя пазіцыі ў вобласці, — адзначыў Аляксандр Багель. І дадаў, што калектыў сельгас-кааператыва будзе ўпэўнена рухацца далей, выкарыстоўваючы вопыт папярэдніх пакаленняў рассветаўцаў, традыцыі, на якіх сёння выхоўваюцца іх дзеці і ўнукі.
Асаблівыя словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас прысутных ветэранаў сельгасарганізацыі, у ліку якіх была поўны кавалер ордэна Працоўнай Славы Л.Н.Палевіч.
Са святам рассветаўцаў сардэчна павіншаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў. Ён нагадаў, што з таго часу, як у пятым класе паглядзеў фільм “Старшыня”, ведаў аб гэтай славутай гаспадарцы і далей сачыў за яе развіццём, дасягненнямі. І шчаслівы быў трапіць працаваць на гэтую зямлю, на Кіраўшчыну. Кіраўнік раёна выказаў упэўненасць у тым, што разам з рассветаўцамі будуць упісаны новыя слаўныя старонкі ў гісторыю “Рассвета” і раёна.
Аляксандр Бутараў уручыў дыплом Магілёўскага аблвыканкама Наталлі Карпенка з цяплічнага камбіната, якая стала адным з пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці АПК у 2014 годзе сярод цяплічніц, забяспечыўшых найвышэйшую ўраджайнасць агародніны з 1 кв. м на абслугоўваемай плошчы закрытага грунту.
Свае шчырыя віншаванні выказаў былы кіраўнік нашага раёна, зараз старшыня Горацкага райвыканкама Уладзімір Піскіжаў. Ён падкрэсліў, што рассветаўцы ўмеюць плённа працаваць, з годнасцю пераадольваць усе цяжкасці і складанасці і пажадаў, каб у аграгарадку Мышкавічы не змаўкалі вясёлыя галасы дзяцей — для іх гарманічнага развіцця тут створана неабходная інфраструктура, — а дзеці — будучыня роднага краю.
Вядучыя нагадалі асноўныя этапы багатай падзеямі гісторыі гаспадаркі.
Зараз у аграгарадку Мышкавічы 744 домаўладанні, у якіх пражывае 1939 чалавек, сярод іх — 337 дзяцей, 369 маладых людзей, 445 чалавек пажылога ўзросту.
Адбылося ўшанаванне працаўнікоў “Рассвета”, якія аддалі рабоце ў гаспадарцы амаль сорак гадоў жыцця: вахцёр гасцініцы Л.П.Проніна, вартаўнік Л.С.Іваніцкі, аператар жывёлагадоўчых комплексаў і МТФ Г.М.Магаева. Аляксандр Багель уручыў ім памятныя падарункі, а таксама В.Л.Клімовіч, якая 34 гады жыцця прысвя-ціла працы ў жывёлагадоўлі.
Падчас святочнай праграмы ішла размова аб сямейных каштоўнасцях: землякі гарачымі апладысментамі сустракалі сямейную пару Анатоля і Галіны Шурыных, якая нядаўна адсвяткавала 50-гадовы юбілей сумеснага жыцця. Падарункі ім з найлепшымі пажаданнямі ўручыла старшыня райсавета дэпутатаў Надзея Каранкевіч. Яна выказала віншаванні ўсім рассветаўцам з днём нараджэння гаспадаркі і пажадала паспяховага правядзення прадстаячага ў бліжэйшы час жніва.
У цэнтры ўвагі была і маладая сям’я Івана і Анастасіі Лучынаў, у якой 6 чэрвеня нарадзілася дачка Станіслава. У “Рассвеце” працуе шмат моладзі, і гэта агульная радасць і шчасце, калі ствараюцца новыя сем’і, нара-джаюцца дзеці — жыццё працягваецца!
Са словамі віншаванняў і ўдзячнасці за су-працоўніцтва звярнуліся да кіраўніцтва сельгаскааператыва дырэктары Мышкавіцкай СШ — Святлана Шчэрбіч і гімназіі горада — Галіна Русецкая.
Не хлебам адзіным жыве чалавек. Былі заахвочаны таленавітыя людзі, работы якіх былі змешчаны на выставе народнай творчасці: М.І.Мірановіч, М.А.Іваніцкая, С.М.Жэлабаеў, Т.Ф.Сакалоў-ская, Г.Р.Курбыка.
Безумоўна, упрыгожылі свята караваі, якія падрыхтавалі калектывы ўсіх падраздзяленняў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, прыняўшы ўдзел у конкурсе “Каравай-караваі-шча!”: усе атрымалі падарункі ў розных наміна-цыях, а ўручыў іх першы намеснік старшыні гаспадаркі Аляксандр Жылінскі.
На працягу святочнай праграмы гучалі песні, настрой прысутным узнімалі заўзятыя танцы. Свой музычны падарунак падрыхтавалі выхаванцы мясцовых дзіцячых ясляў-садка.
На святочнай сцэне выступілі таксама музычныя групы “Лепрыконсы” і з г.Бабруйска.
Усіх захапілі паказальныя выступленні парашутыстаў Бабруйскага аэраклуба ДТСААФ, асабліва, калі ў небе ў руках аднаго з удзельнікаў лунаў Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь; а таксама выступленні ваеннаслужачых сапёрна-піратэхнічнай групы, спецыялістаў-кінолагаў, рассветаўскага конна-спартыўнага клуба “Рэванш”. Для дзяцей працавалі розныя атракцыёны. Шырока быў прадстаўлены гандаль як харчовымі таварамі, так і сувенірнай і іншай прадукцыяй. Адным словам, месцаў і мерапрыемстваў для насычанага правядзення адпачынку хапала для людзей усіх узростаў. З надыходам больш позняга часу моладзь захапілі рытмы дыскатэкі Dj MC, шоў барабаншчыкаў, а завяршылася маштабная праграма відовішчным святочным салютам па гукі песні, якую спявалі ўсе разам: “Ясная, светлая, чистая, нежная, белая-Белая Русь, засветло, затемно, буднично, празднично лишь за тебя я молюсь!”.
У гэты і наступны дзень адбыўся 47-ы Мемарыял па веласіпедным спорце імя К.П.Арлоўскага, а распачалі яго дзіцячыя спаборніцтвы па веласпорце (аб гэтым — у бліжэйшых нумарах “Кіраўца”).
Наталля
ХАДАКОВА.
Фота
Максіма
МІКЕШЫНА.

 

Последние новости

Культура

Масленица по-библиотечному

18 марта 2024
В стране и мире

“Результат ошеломляющий”. Лукашенко прокомментировал победу Путина на выборах в России

18 марта 2024
Безопасность жизнедеятельности

С 19 по 26 марта Госавтоинспекция проводит республиканскую акцию “Движение по правилам!”

18 марта 2024
Сельское хозяйство

Динамике роста и качеству – особое внимание

17 марта 2024
Общество

Об изменениях в Закон «О гражданстве Республики Беларусь»

17 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
Сельское хозяйство

Ёсць рэзервы для далейшага развіцця

16 марта 2024
Общество

Время наведения порядка

16 марта 2024
В районе

Подвели итоги, наметили перспективу

15 марта 2024
Профилактика и безопасность

Сжигайте мусор по правилам!

15 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Накануне Дня женщин в Могилёве состоялся традиционный торжественный приём

6 марта 2024
Общество

Сегодня состоялась первая сессия районного Совета депутатов 29-го созыва

6 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Общество

Охрана труда – главная составляющая культуры производства

10 марта 2024
Актуально

Состоялись первые сессии в Скриплицком, Павловичском и Добосненском сельских Советах депутатов 29-го созыва.

12 марта 2024
Актуально

Масленица

15 марта 2024
В районе

Состоялись сессии в Любоничском, Мышковичском и Боровицком сельских Советах депутатов

12 марта 2024