Увечары ля фантана…
У мінулую пятніцу ля фантана ў гарадскім парку, у адным з любімых месцаў адпачынку кіраўчан, музычны падарунак землякам зрабіў калектыў дзіцячай школы мастацтваў: выступіў з канцэртнай праграмай “Сэрца зямлі маёй”. Прысутныя, сярод якіх былі і пажылыя людзі, і моладзь, і дзятва, з задавальненнем слухалі песні, інструментальныя кампазіцыі, апладзіравалі. Гадзіна гэтага цёплага летняга вечара была напоўнена станоўчымі эмоцыямі.