З веданнем справы

З веданнем справы

eminaaa eminaaa2

Чарговы раённы конкурс работнікаў па штучным асемяненні сельскагаспадарчай  жывёлы паказаў, што сярод прадстаўнікоў гэтай архіважнай для жывёлагадоўчай галіны прафесіі ёсць маладыя кадры, якія валодаюць трывалымі ведамі і навыкамі, практычна не саступаюць больш вопытным спецыялістам.

Конкурс тэхнікаў-асемянатараў, дзе ўдзельнікам прапаноўваецца прадэманстраваць, наколькі яны “падкаваны” тэарэтычнымі ведамі і ўмеюць прымяняць іх на практыцы, стаў традыцыйным. А тое, што ў рады спецыялістаў уліваецца моладзь, пераконвае, што конкурс уплывае і на павышэнне прэстыжу прафесіі, умацоўвае жаданне спрыяць эфектыўнаму развіццю жывёлагадоўчай галіны.
Сёлета конкурс праходзіў на базе СВК “Калгас “Свярдлова”. Ён, як і дагэтуль, быў арганізаваны пры фінансавай падтрымцы РУСП “Магілёўскае дзяржплемпрад-прыемства”.
Удзел у гэтым аглядзе прафмайстэрства прынялі 16 тэхнікаў-асемянатараў з сельгасарганізацый раёна. Ім трэба было прайсці тэарэтычны і практычны этапы. На першым прапаноўваліся тэсты па прафесійных пытаннях. А потым галоўны спецыяліст па аднаўленні статка Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства Ганна Савіна і начальнік кіраўскага філіяла Галіна Шкрабава праэкзаменавалі канкурсантаў на прадмет узроўню ведаў працэса падрыхтоўкі да штучнага асемянення буйной рагатай жывёлы, дзе важныя арганізацыя рабочага месца, падрыхтоўка інструментаў для асемянення жывёлы, правядзенне адтайвання і ацэнкі якасці спермы (замарожанай у гранулах і пайетах). Высвятлялася таксама, наколькі правільна вядуцца журналы ацёлаў і асемянення жывёлы.
Мала было паказаць сябе з лепшага боку, як спецыяліста, непасрэдна на конкурсе: галоўным крытэрыем быў практычны рэзультат работы за 2014 год — выхад цялят на 100 кароў. За гэты паказчык і кожны від конкурсных выпрабаванняў ка-місіяй выстаўляліся балы.
У выніку лідарскія пазіцыі захапіла моладзь: першае месца заняў Валерый Сідарэнка з СВК “Калгас “Ніва”, другое — Васіль Фядотаў з СВК “Калгас “Беларусь”, якія ўпэўнена адчувалі сябе на ўсіх этапах, уразілі прадстаўнікоў Магілёўскага дзяржплем-прадпрыемства багатым багажом ведаў і ўменнем прымяняць іх у рабоце. А далейшыя прыступкі п’едэсталу гонару заслужана занялі вопытныя, са значным стажам у справе штучнага асемянення жывёлы кадры: трэцяе месца было прысуджана Таццяне Арцёмавай, таксама з “Нівы”. На чацвёртым — прадстаўнік СВК “Калгас “Свярдлова” Надзея Спірыдонава.
Каштоўныя падарункі ўручылі пераможцам першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Адамаў і галоўны спецыяліст па аднаўленні статка Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства Ганна Савіна. Валерый Сідарэнка і Васіль Фядотаў прымуць удзел у абласным конкурсе работнікаў па штучным асемяненні сельскагаспадарчай жывёлы.
Як адзначыў Аляксандр Адамаў, звяртаючыся да канкурсантаў, прафесія тэхніка-асемянатара сёння — адна з самых важных і запатрабаваных у жывёлагадоўчай галіне. Кіраўскі раён вылучаецца ў вобласці добрымі паказчыкамі, неабходна спрыяць падтрыманню дасягнутага ўзроўню і працаваць на перспектыву, удасканальваючы тэхналогіі аднаўлення статка. У раёне будуць уведзены ў строй новыя малочна-таварныя фермы, задача — укамплектаваць іх прадуктыўнай жывёлай, і без укладу тэхнікаў-асемянатараў не абысціся.
Ганна Савіна дала высокую ацэнку граматнасці, прафесіянальным навыкам канкурсантаў, адзначыла, што яны — адны з лепшых у вобласці. Нездарма ў Кіраўскага раёна лепшы сярод рэгіёнаў вобласці паказчык па выхаду цялушак на 100 кароў. Спецыяліст выказала задавальненне, што побач з ветэранамі селекцыйнай справы — моладзь, ім расце дастойная змена, а таксама пажадала далейшых поспехаў у рэалізацыі планаў і задач па аднаўленні грамадскага статка.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024