Вас — мільёны: не забытых, прапаўшых, не вярнуўшыхся з вайны…

Вас — мільёны:  не забытых, прапаўшых,  не вярнуўшыхся з вайны…

zahar

perezah6 perezah1 perezah2 perezah3 perezah4 perezah5

У мінулы аўторак у аг.Баравіца адбылася цырымонія перазахавання астанкаў воіна Чырвонай Арміі М.П.Галімскага, ураджэнца в.Рагоўка Баравіцкага сельсавета. У армію наш зямляк быў прызваны ў 1939 годзе, затым чырвонаармеец Галімскі змагаўся з ворагам на фронце. У жніўні 1944 г. Мікалай Піліпавіч прапаў без вестак.
Дзякуючы рабоце пошукавай групы з Расійскай Федэрацыі астанкі нашага земляка былі знойдзены і дастаўлены на яго малую радзіму.

Каля брацкай магілы ў аграгарадку адбыўся жалобны мітынг-рэквіем. У ім прымалі ўдзел старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны В.А.Буслаў і Л.І.Манько,члены райвыканкама, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, настаяцель Свята-Пакроўскага храма, іерэй Дзмітрый Первій, кіраўнікі і дэлегацыі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, родныя М.П.Галімскага, жыхары Баравіцы і суседніх вёсак, моладзь, школьнікі.
Ганаровымі гасцямі на мерапрыемстве былі прадстаўнікі міжрэгіянальнай маладзёжнай грамадскай арганізацыі “Пошукавае аб’яднанне “Трызна”: гэта яны раскапалі астанкі М.П.Галімскага на тэрыторыі ўрочышча Чаркасава Зубцоўскага раёна Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі. Былі таксама зной-дзены асабістыя рэчы, гільза і медальён, у якім знаходзілася даведка з указаннем прозвішча салдата, назвы райваенкамата, якім ён прызываўся ў рады Чырвонай Арміі. Расіяне выйшлі на тэлефонную сувязь з супрацоўнікамі Баравіцкага сельвыканкама і паведамілі аб знаходках.
Звяртаючыся да прысутных з прамовай, кіраўнік раёна Аляксандр Бутараў адзначыў, што падзеі Вялікай Айчыннай вайны застануцца не толькі ў памяці пакалення пераможцаў, але і іх удзячных нашчадкаў. Нельга забываць, якой цаной беларускаму народу дасталася Перамога.
У ліку 3402 нашых землякоў, прапаўшых без вестак у гады вайны, да мая месяца бягучага года лічыўся і М.П.Галімскі. І толькі дзякуючы пошукаўцам вяртаюцца з небыцця імёны загінуўшых на палях бітваў у гады вайны.
Аляксандр Бутараў выказаў словы падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за наша мірнае жыццё і іх адчувальны ўклад у выхаванне моладзі. Кіраўнік раёна пажадаў ім і надалей заставацца для ўсіх нас, асабліва, падрастаючага пакалення, прыкладам патрыятызму, мужнасці і стойкасці.
Са слязамі на вачах слухалі ўдзельнікі мітынгу выступленне ветэрана Вялікай Айчыннай вайны В.А.Буслава, які, як і многія іншыя савецкія воіны, неаднойчы глядзеў смерці ў вочы, але яму ўдалося выжыць. І сёння ветэран не сядзіць склаўшы рукі, сустракаецца з моладдзю, расказвае ім пра смелыя ўчынкі яго баявых сяброў, якія не шкадавалі сваіх жыццяў дзеля светлай будучыні роднай Айчыны.
Затым намеснік камандзіра пошукавага атрада “Трызна” Валерый Іваноў паведаміў аб тым, як былі знойдзены астанкі салдата — нашага земляка, якія пачуцці перапаўнялі сэрцы яго аднадумцаў падчас раскопак. І толькі пасля тэлефоннага званка на радзіму Галімскага, рабяты крыху супакоіліся: зараз яго родныя ведаюць, дзе загінуў Мікалай Піліпавіч. Расіяне вельмі абрадаваліся паведамленню з Кіраўскага райвыканкама: вырашана перазахаваць астанкі салдата ў брацкай магіле на роднай зямлі.
Знойдзеныя ўласныя рэчы М.П.Галімскага былі перададзены яго стрыечнай сястры В.М.Малодкінай, якая ад імя ўсіх родных падзякавала кіраўніцтву раёна, адказным работнікам райвыканкама і Баравіцкага сельскага Савета дэпутатаў, членам пошукавай арганізацыі “Трызна” за прадастаўленую магчымасць пасля доўгіх гадоў разлукі наведвацца на магілу роднага чалавека. Шкада, што яго маці не дачакалася такой магчымасці — два гады таму перастала біцца яе сэрца, якое штодня шчымела за сына, які не вярнуўся з вайны.
Ад моладзі раёна слова трымала першы сакратар РК ГА “БРСМ” Алена Осіпава.
Настаяцель Свята-Пакроўскага храма, іерэй Дзмітрый Первій правёў памінальную літыю.
Светлая памяць загінуўшага земляка ў гады Вялікай Айчыннай вайны была ўшанавана мінутай маўчання. Пасля гэтага адбылася цырымонія перазахавання.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў і старшыня раённага Савета дэпутатаў пачынаюць цырымонію ўскладання вянкоў і кветак на магілу М.П.Галімскага. Даніну павагі і памяці салдату-земляку аддалі прадстаўнікі ўсіх працоўных калектываў, якія прысутнічалі на мерапрыемстве.
Ніхто не забыты, нішто не забыта!
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024