Рупліва хлеб убіраюць і засекі напаўняюць!

Рупліва хлеб убіраюць  і засекі напаўняюць!

nagrrimg030 img048

Радуюць сваімі дасягненнямі хлебаробы раёна — кожны новы дзень жніво вылучае экіпажы і вадзіцеляў, намалаціўшых і перавёзшых 1000 і больш тон збожжа.

Прыемна, што менавіта нашы хлебаробы сталі першымі тысячнікамі ў вобласці — экіпаж СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага ў саставе старшага камбайнера Івана Салановіча і камбайнера Івана Багеля. З гэтай перамогай іх прама ў полі віншавалі і ўручалі каштоўныя падарункі міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Заяц, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў, старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў.
Не прайшло і тыдня з той прыемнай падзеі, як на Кіраўшчыну ў мінулую суботу з віншаваннямі завітаў старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдэль. Разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктарам Ставерам, першым сакратаром райкама ГА “БРСМ” Аленай Осіпавай ён пабываў на палетках СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага і КСУП “Жылічы”, павіншаваў лідараў уборачнай кампаніі, а таксама азнаёміўся з ходам уборачных работ і арганізацыяй гарачага харчавання ўдзельнікаў жніва.

Ад імя абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Гейдэль уручыў каштоўныя падарункі, а таксама майкі і кепкі з сімволікай прафсаюза АПК экіпажу ў саставе братоў Віталя і Ігара Жэлдакаў з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, якія ў вобласці дабіліся найвышэйшых вы-нікаў па намалотах на камбайне айчыннай вытворчасці КЗС-12-18; вадзіцелю КСУП “Жылічы” Валерыю Кісялёву, які, працуючы на ГАЗ-САЗ-35071, з’яўляецца лідарам раённага спаборніцтва сярод вадзіцеляў аўтамабіляў грузападымальнасцю да 5 т. Былі ўручаны падарункі і рассветаўскаму звяну па дапрацоўцы збожжа ў саставе Віктара Еўдакімава, Аляксандра Мак-сіменкі, Уладзіміра Зямцова: яны з пачатку ўборачнай кампаніі давялі да ладу 2582,4 т збожжа.
Віншаванні, грашовую прэмію і прафсаюзную сімволіку ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктара Ставера прама на полі прымаў перадавы вадзіцель СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Дзяніс Сакабіцкі, які першым на Магілёўшчыне пераадолеў рубеж у тысячу тон на перавозцы збожжа ад камбайнаў. Ён не збаўляе ўзятых з пачатку ўборачнай кампаніі тэмпаў і зараз: перавёз ужо звыш 1,5 тыс. т.
Дарэчы, Дзяніс атрымаў каштоўны падарунак і ад першага сакратара ГА “БРСМ” Алены Осіпавай, як і яго калега Іван Барысёнак, на рахунку якога 1000 т збажыны, дастаўленай на аўтамабілі МАЗ-555142 з прычэпам ад камбайнаў на зернеачышчальны комплекс і камбінат хлебапрадуктаў г.Бабруйска.
У рабоце Іван заўсёды прытрымліваецца прынцыпаў: дысцыплінаванасць, адказнасць, прафесіяналізм. Таму і паказчыкі ў маладога вадзі-целя на высокім узроўні. Вось і сёлета на жніве ён паказвае выдатны рэзультат, што і паслужыла падставай для яго ўзнагароджвання.
У размове з удзельнікамі жніва абедзвюх гаспадарак Віктар Гейдэль адрасаваў ім словы падзякі за ўдарную і зладжаную працу, адзначыўшы, што тэмпы, якія ўзялі хлебаробы Кіраўшчыны, а таксама якасць уборкі яшчэ раз па-цвярджаюць адказнасць, стараннасць кожнага ўдзельніка ўборачнай кампаніі. І тое збожжа, што яшчэ знаходзіцца на палетках, не дазваляе нікому расслабляцца — яго належыць убраць да апошняга зярнятка.
Няхай і надалей у нашых хлебаробаў ладзяцца справы, а агульны каравай становіцца больш важкім!
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024