Якім павінен быць дэпутат?

Якім павінен быць дэпутат?

business1769Праз месяц выбаршчыкам Кіраўшчыны трэба будзе вырашыць, хто будзе прадстаўляць нашы інтарэсы ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. І ўжо цяпер насельніцтва раёна актыўна абмяркоўвае пытанні, звязаныя з выбарчай кампаніяй.
Якім павінен быць дэпутат парламента – з гэтым пытаннем карэспандэнты “раёнкі” звярнуліся да моладзі нашага рэгіёна, якой неабыякава будучыня краіны.

Яўген РЫШКЕВІЧ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Барчыцкага НПК дзіцячы садок-сярэдняя школа:
– Будучага дэпутата бачу, у першую чаргу, самаадданым. Ён павінен клапаціцца не пра сябе і свой дабрабыт, а пра людзей, якія аддалі за яго свой голас. Праграма, з якой ён ішоў на выбары, павінна быць выканана, каб выбаршчыкі бачылі, што ён — асоба адказная за свае словы і справы.
Будучаму дэпутату павінны быць уласцівы энергічнасць, ініцыятыўнасць, бо, як вядома, пад ляжачы камень і вада не цячэ, і наўрад ці народны выбраннік, не валодаючы гэтымі якасцямі, здолее ўвасобіць у заканадаўчыя акты пажаданні народа. На маю думку, узрост дэпутата не мае ніякага значэння. Галоўнае, каб ён ведаў праблемы, якія хвалююць выбаршчыкаў, літаральна жыў імі і шчыра жадаў іх вырашыць. Таксама няважна, з якой сферы ён прыйдзе: калі чалавек граматны, адукаваны і мае найлепшыя маральныя якасці, то, без сумнення, ён прынясе грамадству толькі карысць.
На выбары пайду з надзеяй. Паколькі я – прадстаўнік моладзі, то ад будучых дэпутатаў чакаю вырашэння праблем, якія хвалююць маладых людзей: забеспячэнне жыллём, ільготнае крэдытаванне, працаўладкаванне маладых спецыялістаў і інш.
Вольга ВАСКОВІЧ, настаўнік пачатковых класаў СШ№1 г.Кіраўска:
– Лічу, што чалавек, які будзе абраны дэпутатам, павінен добра ведаць аб умовах жыцця ўсіх слаёў насельніцтва: рабочых і служачых, маладых і пажылых людзей, забяспечаных і маламаёмных. Дэпутат павінен быць мудрым, дасведчаным і ўсебакова развітым чалавекам. Безумоўна, валодаць аўтарытэтам і выразнай прынцыповай пазіцыяй, арыентавацца ў сацыяльна-эканамічных пытаннях развіцця краіны і нашага рэгіёна, садзейнічаць аператыўнаму вырашэнню прадыктаваных часам пытанняў у рамках закона.
Гэта павінен быць чалавек з багатым жыццёвым вопытам – не столькі асабістым, колькі ў сваёй рабоце, паспяховы і ўпэўнены ў сабе. Народны выбраннік павінен быць неабыякавым да праблем насельніцтва. І, натуральна, быць камунікабельным, каб умець размаўляць з людзьмі, даносіць да іх актуальную інфармацыю ў даступнай форме.
Хацелася б, каб у наступнай выбарчай кампаніі ў спісе кандыдатаў у дэпутаты парламента было больш ініцыятыўных маладых людзей: ім трэба даць магчымасць праявіць сябе ў будаўніцтве новай краіны. Моладзь можа прыўнесці ў будучыню Беларусі нешта новае, свежае, прагрэсіўнае.
Таццяна БАНДАРКОВА, сакратар КСУП “Чырвоны баец”:
– Лічу, што дэпутат павінен быць прыстойным чалавекам. А калі такая рыса характару яму ўласціва, то і за прадстаўленне нашых інтарэсаў у парламенце, аказанне дапамогі ў вырашэнні розных задач турбавацца не прыдзецца. Для мяне, як прадстаўніка моладзі, важна, каб будучы дэпутат быў асобай, ужо паспеўшай заваяваць аўтарытэт сваёй працай, грамадскай дзейнасцю.
Я — маладая мама, і мне хацелася б, каб выбраннік народа аберагаў самае галоўнае багацце краіны – нашых дзяцей, цікавіўся праблемамі маладых сем’яў, садзей-нічаў іх вырашэнню.
Дэпутат павінен валодаць прынцыповасцю, непадкупнасцю і, разам з тым, быць добрым і спагад-лівым, хварэць душой за тое, каб праблемныя пытанні вырашаліся належным чынам.
Я ўпэўнена, што выбары ў нашай краіне пройдуць на высокім узроўні: у нас сучаснае выбарчае заканадаўства, аб’ектыўныя назіральнікі, актыўна ўключаны ў работу грамадскія аб’яднанні: “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, “БРСМ”, “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў” і іншыя.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024