Кіраўскія эрудыты — зноў у прызёрах!
Прадстаўнікі інтэлектуальнага клуба “Эрудыт”, які шмат гадоў дзейнічае на базе ЦДАДіМ, неаднаразова даказвалі высокі ўзровень сваёй падрыхтаванасці на самых разнастайных спаборніцтвах. Вось і нядаўна падапечныя нязменнага кіраўніка клуба Ігара Лукашова з узнагародамі вярнуліся з рэспубліканскага турніру па інтэлектуальных гульнях “Светлагорская восень-2016”.
Удзел у турніры прынялі 29 каманд з розных куткоў нашай краіны, чатыры з іх прадстаўлялі Кіраўшчыну. Дзвюм нашым камандам удалося выступіць вельмі паспяхова. Так, у “Сваёй гульні” трэція месцы заваявалі нашы каманды з іранічнымі назвамі “Ліпавыя дзявятачнікі” і “Нягодніцкія дзеці”. У гульні “Што? Дзе? Калі?” першай з вышэй названых каманд удалося ўзняцца на прыступку вышэй і ўзяць “срэбра”, а другой — зноў замкнуць прызавую тройку. У агульным выніку “Ліпавыя дзявятачнікі” занялі другое месца, а “Нягодніцкія дзеці” заваявалі “бронзу”.