Штодзённы клопат пра стан дарог на Кіраўшчыне

Штодзённы клопат пра стан дарог на Кіраўшчыне

 

drsu

У дзелавым рытме і з пэўным поспехам сустракаюць прафесійнае свята дарожнікі. Майстар ДРБУ-197 Анатоль Пархамовіч разам з механікамі Сяргеем Пятрушам і Валерыем Мельнікам — настойлівыя ў авалоданні прафесійным майстэрствам, адказна і дысцыплінавана ставяцца да выканання даручанай справы і шчыра любяць тэхніку.

Наша жыццё так ці інакш звязана з транспартам і дарогамі. Адно без другога не бывае. Хоць мы часам і любім наракаць на дарожнікаў, калі аўтамабіль раптам наязджае на нейкую няроўнасць, аднак трэба аддаць ім належнае: з кожным годам нашы дарогі становяцца лепш, а ездзіць па іх усё больш камфортна. Не без гонару аб гэтым даводзіцца ўсё часцей чуць і ад гасцей, якія прыязджаюць з суседніх краін.

Напярэдадні прафесійнага свята аўтамабілістаў і дарожнікаў пра здабыткі калектыву, планы і задачы расказаў рэдакцыі начальнік філіяла КУП «Магілёўаблдарбуд» ДРБУ-197 Віталь ТОКАРАЎ:

— На балансе нашага філіяла знаходзіцца 461 км аўтадарог, у тым ліку 256 км – з асфальта-бетонным пакрыццём. Сярод рэгіёнаў Магілёўшчыны ў нас адна з самых вялікіх асфальтаваных сетак дарог.
Асноўная дзейнасць па абслугоўванні сухапутных артэрый раёна – ухіленне крытычнай ямачнасці, абкос травы на прыдарожных участках, ачыстка дарог ад снегу ў зімовы перыяд, санітарная ўборка аўтобусных прыпынкаў.
У гэтым годзе праве-дзены капітальны рамонт 3,5 км участка аўтамабільнага палатна на дарогах Кіраўск-Ахоцічы-Баравіца і Нясята-Віркаў-Ленеўка (Клічаўскі раён). Выконваецца бягучы рамонт дарог Н.Гарадок-Стайкі-Чыгірынка і Стаўпішчы-Кострычы-Уласавічы.
Стараемся напрацоўваць аб’ёмы дзеля ўмацавання сацыяльна-эканамічнага стану прадпрыемства і, адпаведна, паве-лічэння заробку працаўнікоў. Займаемся добраўпарадкаваннем тэрыторый ферм, вуліц населеных пунктаў Кіраўшчыны. Сёлета па прамых дагаворах праводзілі бягучы рамонт пешаходнай дарожкі па вул.Церашковай, асфальта-бетоннага пакрыцця тэрыторыі ліцэя №15, ЦРБ і мехдвара СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Абнавілі пешаходную дарожку ў аг.Барсукі. На вуліцах горада нанеслі дарожную разметку і правялі ямачны рамонт.
Працуем не толькі ў сваім раёне, але і адшукваем аб’ёмы работ у іншых рэгіёнах. Сярод найбольш значных аб’ектаў бягучага года – будаўніцтва лесагаспадарчай гравійнай дарогі ў Чэрыкаўскім раёне. Такія дарогі будуюцца для вывазу лесу з цяжкадаступных месц. І гэта не часовы аб’ект — дарога будзе выкарыстоўвацца не толькі лясніцтвамі, а і ўсімі жадаючымі.
Праглядаюцца аб’ёмы работ і на наступны год. Так, плануем зрабіць капітальны рамонт аўтамабільнай дарогі Кіраўск-Жылічы-граніца Гомельскай вобласці і абнавіць пешаходную дарожку па вуліцах Кірава і Арлоўскага (ад святлафора да ЦРБ).
Агульны аб’ём выкананых з пачатку года работ склаў 1151 тыс. дэнамінаваных рублёў. Прыбытак ад рэалізацыі –1167,3 тыс. рублёў.
Вядома, што за ўсімі працоўнымі здабыткамі і лічбамі стаяць людзі, работнікі філіяла, якія ў любое надвор’е, у любую пару года старанна шчыруюць на сваіх рабочых месцах.
Працуюць у філіяле 73 чалавекі. Касцяк калектыву складаецца з вопытных і ўмудроных жыццём работнікаў. Ёсць у нас і маладыя перспектыўныя спецыялісты, замацаваннем якіх мы мэтанакіравана займаемся. Для работнікаў стараемся ствараць належныя ўмовы працы, заахвочваем матэрыяльна.
Хочацца адзначыць добрасумленныя адносіны да выканання сваіх абавязкаў электрагазазваршчыка Максіма Карпенкі, вадзіцеляў Дзмітрыя Чарвяка і Івана Фралова, механіка Валерыя Мельніка, інжынера па арганізацыі працы Святланы Міхалап, начальніка бюро механізацыі Сяргея Пятрушы, машыніста змяшальніка асфальтабетону Яўгена Пазняка, дарожнага рабочага Мікалая Слабодчыкава.
Помнім і цэнім працу нашых ветеранаў, якія шмат гадоў прысвяцілі філіялу. Гэта — Валерый Філіпец, Сяргей Токараў, Наталля Саламаха, Надзея Лізунова, Галіна Рудакоўская, Міхаіл Лагойка, Аляксандр Ганчароў, Рыгор Лагойка, Аляксандр Слесараў, Мікалай Бяляўскі і іншыя.
Хочацца выказаць шчырую ўдзячнасць усім, хто ў любы час года, любое надвор’е будуе, рамантуе і падтрымлівае ў нармальным стане дарогі нашага рэгіёна.
Размаўляла Настасся ЛОГВІНАВА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024