Тлумачэнні для кіраўчан па пытаннях газавыкарыстальнага абсталявання

Тлумачэнні для кіраўчан па пытаннях газавыкарыстальнага абсталявання

Газовик

Слесар аварыйнай газавай службы раёна Андрэй Шахуноў падчас правядзення тэхнічнага абслугоўвання газавыкарыстальнага абсталявання

У рэдакцыю “раёнкі” звярнуліся кіраўчане з просьбай растлумачыць, ці павінны жыхары аплачваць паслугі па поўным тэхнічным абслугоўванні газавыкарыстальнага абсталявання ў кватэрах, якое праводзяць супрацоўнікі раёна газазабеспячэння.
Даць тлумачэнні па дадзеным пытанні мы папрасілі галоўнага інжынера раёна газазабеспячэння Віктара Каранкевіча:

— Найпершы клопат работнікаў нашага прадпрыемства — бяспека эксплуатацыі газаправодаў, абсталявання і газавых прыбораў. Умяшанне ў сістэму газаспажывання неспецыялістаў можа прывесці да аварый з пагрозай для жыцця, няшчасных выпадкаў, атручвання ўгарным газам і загазаванасці кватэр.
Раёнам газазабеспячэння складаецца графік прафілактычна-рамонтных работ у жылым сектары на год. Усе работы праводзяцца спецыялістамі, прайшоўшымі абучэнне.
Што тычыцца аплаты за правядзенне тэхнічнага абслугоўвання газавыкарыстальнага абсталявання, то гэты пункт прапісаны ў дагаворах, якія заключаюцца паміж газазабяспечваючай арганізацыяй і карыстальнікамі газу.
Так, згодна пункта 2.1 дагавора карыстальнік газа абавязаны аплачваць выкарыстаны газ, выкананне работ па тэхнічным абслугоўванні, рамонце і іншыя работы. Пункт 4 гэтага ж дагавора прадугледжвае, што кошт на работы па тэхнічным абслугоўванні, рамонце і іншым відам работ устанаўліваецца газазабяспечваючай арганізацыяй на падставе прэйскуранта цэн (калькуляцыі), якая дзенічае на дату выканання работ.
На дадзены момант поўнае тэхнічнае абслугоўванне газаправода, размешчанага ўнутры кватэры, і пліты газавай бытавой шматкватэрнага жылога дома (са змазкай крана; тэрмін выкарыстання пліты — да 10 гадоў) у залежнасці ад аб’ёма работ складае ад 1 руб. 53 кап. да 5 руб. 27 кап. Такі ж аб’ём работ толькі без змазкі крана (шаравы кран) і з плітой да 10 гадоў эксплуатацыі — 1 руб. 30 кап.
Поўнае тэхнічнае абслугоўванне газавыкарыстальнага абсталявання праводзіцца 1 раз у 10 гадоў. Правіламі карыстання газам у быце прадугледжана адміністрацыйная адказнасць наймальнікаў і ўласнікаў жылля за няспраўнае газавае абсталяванне, за яго несвоечасовы рамонт і замену.
Хацелася б нагадаць, што згодна Правілаў карыстання газам у быце раён газазабеспячэння мае права спыніць забеспячэнне газам у наступных выпадках: эксплуатацыі газавыкарыстальнага абсталявання з няспраўнай аўтаматыкай бяспекі, дымавымі і вентканаламі, разбуранымі агалоўкамі дымавых труб); неаплаты або няпоўнай аплаты выкарыстанага газу на працягу двух і больш месяцаў запар; неаплаты выкананых работ па тэхнічным абслугоўванні, рамонце газавыкарыстальнага абсталявання на працягу двух і больш месяцаў запар; самавольнага падключэння і адключэння газавыкарыстальнага абсталявання; адмовы ад правядзення планавага тэхнічнага абслугоўвання; непрадастаўлення або ўхілення ад узгаднення доступу ў жылыя і нежылыя памяшканні для выканання работ па тэхнічным абслугоўванні; эксплуатацыі газавыкарыстальнага абсталявання з сышоўшым тэрмінам эксплуатацыі, указаным у інструкцыі па эксплуатацыі газавыкарыстальнага абсталявання (не больш за 20 гадоў), без станоўчых вынікаў яго дыягностыкі.
Важна таксама памятаць, што дымавыя і вентыляцыйныя каналы, незалежна ад іх канструкцый, належаць перыядычным праверкам і прачысткам у працэсе эксплуатацыі: дымаходы сезонна працуючых газавых воданагравальнікаў і ацяпляльных газавых катлоў — перад ацяпляльным сезонам; дымавыя каналы цагляныя — не радзей аднаго разу ў квартал; вентыляцыйныя каналы, дымавыя каналы азбестацэментныя, ганчарныя, выкананыя са спецыяльных блокаў тэрмаўстойлівага бетону — не радзей аднаго разу ў год. У зімовы час не радзей аднаго раза ў месяц, а таксама ў перыяды рэзкага паніжэння тэмпературы паветра ўласнікі жылых дамоў павінны аглядаць агалоўкі дымавых каналаў, каб прадухіліць іх абмярзанне і закаксоўванне.
Запісала Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024