У абласным конкурсе “Працоўны семестр-2016” перамог атрад Жыліцкага сельгаскаледжа
Па выніках абласнога конкурсу “Працоўны семестр-2016” у намінацыі “Лепшы сельскагаспадарчы атрад” пераможцам стаў атрад Жыліцкага сельгаскаледжа, камандзірам якога з’яўляўся навучэнец Аляксандр Іваноў.
Атрад з 20-ці чалавек быў задзейнічаны на розных работах у КСУП “Ніва-Барсукі”. Рабяты былі задаволены створанымі тут для іх умовамі працы і адпачынку і, у сваю чаргу, імкнуліся выконваць даручаную справу адказна і добрасумленна, шчыравалі без прагулаў і сур’ёзных заўваг.
Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства не першы год супрацоўнічае з сельгаскаледжам, прадастаўляючы рабятам магчымасць падчас летніх канікалаў не толькі правесці свой вольны час з карысцю, набыць працоўныя навыкі, але і падзарабіць грошай.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.