Прадстаўнікі Кіраўшчыны — сярод ушанаваных аграрыяў на свяце “Александрыя збірае сяброў”

Прадстаўнікі Кіраўшчыны — сярод ушанаваных аграрыяў на свяце “Александрыя збірае сяброў”

Купалле-11У межах свята “Купалле” “Александрыя збірае сяброў” 9 ліпеня на галоўнай сцэне адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці па выніках работы за 2016 год. Сярод ушанаваных аграрыяў быў шэраг прадстаўнікоў Кіраўшчыны.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч, старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў, намеснік кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Надзея Каткавец, старшыні гар-, райвыканкамаў, перадавікі сельскай гаспадаркі.

Прысутных шчыра вітаў першы намеснік старшыні аблвыканкама Алег Чыкіда.  Ён адзначыў, што мінулы год для сяльчан быў няпростым, але ён прынёс значна больш радасці, чым засмучэнняў: прыбавілі не  толькі па аб’ёмных паказчыках, але і па якасці. “Гэта сведчыць аб тым, што нашы хлебаробы, жывёлаводы, работнікі перапрацоўчых, абслугоўваючых прадпрыемстваў умеюць гаспадарыць эфектыўна і рупліва,”— падкрэсліў Алег Чыкіда і пацвердзіў гэта паказчыкамі па выніках работы за мінулы год.

Сёлета, па словах першага намесніка старшыні аблвыканкама,  сельгасарганізацыі вобласці плануюць павялічыць выручку ад рэалізацыі прадукцыі ў 1,2 раза, забяспечыць апярэджваючыя тэмпы росту прадукцыйнасці працы над тэмпамі росту заработнай платы, павялічыць рэнтабельнасць продажу, дабіцца павышэння прадуктыўнасці жывёлы, істотна павялічыць узровень заработнай платы у аграпрамысловым комплексе.

Аграрыі ўпэўнена рухаюцца да намечаных мэт. Так, ужо сёння ў вобласці нарыхтавана больш 390 тыс. т кармавых адзінак траў, што складае 9,7 ц кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.

“Эканамічным арыенцірам у дзейнасці аграрыяў павінны стаць высокаэфектыўныя сельгасарганізацыі. Перад намі стаяць складаныя, але выканальныя задачы,” — выказаў упэўненасць Алег Чыкіда.

Ён выказаў шчырую ўдзячнасць сяльчанам за плённую работу і асабліва падзякаваў ветэранам за ўклад у развіццё АПК рэгіёна і адданасць працы на зямлі.

Алег Чыкіда ўручыў пераможцам абласнога спаборніцтва дыпломы Магілёўскага аблвыканкама , шэрагу перадавікоў сельгасвытворчасці — Ганаровыя граматы аблвыканкама, а таксама былі аб’яўлены падзякі.

Прыемна было бачыць на сцэне падчас цырымоніі прадстаўнікоў Кіраўшчыны, большую частку якіх складалі рассветаўцы.

Дыплом I ступені адзначаны ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” ў намінацыі “Вытворчасць агародніны адкрытага грунту” сярод  спецыялізаваных сельгасарганізацый, дыпломам III ступені —  механізаваны кормаўборачны атрад гаспадаркі ў намінацыі “Лепшыя механізаваныя кормаўборачныя атрады”: узнагароды прымаў дырэктар акцыянернага таварыства Аляксандр Багель.

 Сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў адным з лепшых у вобласці стаў трактарыст-машыніст “Рассвета” Канстанцін Пятруша, сярод механізатараў, якія дасягнулі найвышэйшай выпрацоўкі эталонных гектараў на ўмоўны трактар — трактарыст-машыніст Юрый Каранкевіч.

Сярод цяплічніц, якія забяспечылі найвышэйшую ўраджайнасць агародніны з 1 кв. м на абслугоўваемай плошчы закрытага грунту дыпломамі адзначаны Зоя Храпко і Наталля Карпенка.

Вызначыліся і працаўнікі КСУП “Ніва-Барсукі” — сярод аператараў жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм адным з лепшых стала звяно ў саставе Наталлі Чубаевай і Валянціны Сяргейчык.

 Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама была ўзнагароджана аператар машыннага даення СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Аксана Брага.

Ад працаўнікоў Прыдняпроўскага краю Алегу Чыкіду быў уручаны каравай — сімвал багацця і працвітання нашай зямлі.

Далей удзельнікаў свята вітаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Ігар Брыло. Ён акрэсліў уклад аграпрамысловага комплексу у эканоміку рэспублікі, вызначыў арыенціры  на перспектыву.

 Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ў ліку іншых аграрыяў быў узнагароджаны  кіраўнік ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель. 

Гонар уручыць каравай Ігару Брыло быў прадастаўлены аператару машыннага даення “Рассвета” Валянціне Клімовіч, якая ўзнагароджана за працоўныя заслугі ордэнам Пашаны, з’яўляецца Ганаровым грамадзянінам Кіраўскага раёна.

Эстафету віншаванняў і ўзнагароджвання прынялі старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў і старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдэль. Ганаровую грамату абкама прафсаюза атрымаў трактарыст-машыніст ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Дзмітрый Комар.

Дастойнымі музычнымі падарункамі для працаўнікоў вёскі сталі выступленні аркестра народных інструментаў імя Л.Л.Іванова Магілёўскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Мікалая Алданава, фальклорнага гурта “Купалінка”Беларускай дзяржаўнаф філармоніі, заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнага ансабля танца Беларусі, а таксама канцэрт зорак эстрады — Стаса П’ехі (Расія), Ірыны Білык (Украіна). Нават пад дажджом, які на пэўны час гаспадарыў над амфітэатрам, гледачы з задавальненнем апладзіравалі і падпявалі Стасу П’еху і ўзнагародзілі спевака шчодрымі авацыямі.

А яшчэ кіраўчане жыва цікавіліся тым, што прапаноўвалі шматлікія выставачныя пляцоўкі, набыыалі сувеніры і, безумоўна, не абмінулі выставу-продаж землякоў — работнікаў РЦСАН.

Карысталіся попытам стравы гандлёвых павільёнаў Кіраўскага райспажыўтаварыства.

Маштабнае двухдзённае свята ў Александрыі, па традыцыі, было відовішчным, маляўнічым, пакінула незабыўныя ўражанні ў яго ўдзельнікаў і гасцей.  

Наталля ХАДАКОВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Купалле-19Купалле-1 Купалле-2 Купалле-4 Купалле-5 Купалле-6 Купалле-7 Купалле-8 Купалле-10 Купалле-12 Купалле-13 Купалле-3 Купалле-15 Купалле-14 Купалле-16 Купалле-17 Купалле-18

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024