23 жніўня — 100 год з дня нараджэння Пімена Панчанкі. Сваю працоўную і літаратурную дзейнасць ён пачынаў на Кіраўшчыне

23 жніўня — 100 год з дня нараджэння Пімена Панчанкі. Сваю працоўную і літаратурную дзейнасць ён пачынаў на Кіраўшчыне

Панчанка

Народны паэт Беларусі Пімен Панчанка — лаўрэат дзяржаўных прэмій СССР і БССР, ганаровы акадэмік НАН Беларусі. Адзін з самых знакамітых паэтаў нашай краіны пачынаў сваю працоўную і літаратурную дзейнасць на Кіраўшчыне.

Нарадзіўся Пімен Емяль­янавіч Панчанка ў 1917 годзе ў сталіцы Эстоніі Таліне ў сям’і беларускіх сялян, якія паехалі туды на заробкі. Калі хлопчыку споўнілася 3 гады, сям’я Панчанкаў вяртаецца на радзіму ў Бягомль Віцебскай вобласці, дзе і прайшло далейшае дзяцінства будучага паэта сярод маляўнічай прыроды Беларусі.
Успамінаючы гады маленства, Пімен Панчанка расказваў, што для яго, як і для многіх беларускіх хлопчыкаў, першай жыццёвай школай і зялёнай энцыклапедыяй быў лес. Тут можна было збіраць
грыбы, ягады і арэхі, назіраць за прыродай, птушкамі, слухаць іх спевы. Вялікую цікавасць і зачараванне выклікалі багацце беларускай прыроды і ўсё тое, што датычылася роднага краю, яго традыцый, культуры і абрадаў.
Пасля заканчэння ся­мігодкі ў Бягомлі Пімен ра­зам з бацькамі пераязджае ў Бабруйск, дзе сумяшчае з працоўнай дзейнасцю на дрэва­апрацоў-чым камбінаце навучанне на педагагічных курсах. Праз год, у 1934-м, пачаў працаваць у Казуліцкай няпоўнай сярэдняй школе Кіраўскага раёна на пасадзе настаўніка беларускай мовы і літаратуры. У гэтым жа годзе пад псеўданімам Алесь Загорны дэбютаваў як лірык у раённай газеце “Кіравец” з вершам “Моладзі”, а таксама ў альманаху “Ударнікі”, дзе быў апублікаваны яго верш “Ураджайнае”.
У 1935 годзе Пімен Панчанка дапамагаў рэдактару “Кіраўца” А.С.Сямёнаву пры стварэнні актыву селькораў.
Адначасова з выкладчыцкай дзейнасцю ў нашым раёне пачынаючы паэт вучыўся на завочным аддзяленні філалагічнага факультэта Мінскага настаўніцкага інстытута. Сельскі настаўнік вёў пазакласную і лектарскую работу, удзельнічаў у грамадскім жыцці раёна: перапісе насельніцтва, уліку сельскагаспадарчай жывёлы, землеўпарадкаванні і інш.
У 1939 годзе Пімен Панчанка пераязджае ў Мінск, дзе становіцца членам Саюза пісьменнікаў СССР.
Неўзабаве яго прызываюць у армію — у вайсковым друку ён служыць спецыяльным карэспандэнтам. У Беластоку, у Заходняй Беларусі Пімен Панчанка сустрэў Другую сусветную вайну…
За год да яе заканчэння яго, ваеннага ка­рэспандэнта, ў складзе часцей Чырвонай Арміі накіроўваюць у Іран. Пасля двух гадоў, праве­дзеных паэтам у далёкай экзатычнай краіне, выходзіць цыкл яго вершаў “Іранскі дзённік”. Пасля дэмабілізацыі, вярнуўшыся дадому, Пімен Панчанка сумяшчаў працу ў літаратурных выданнях з актыўным грамадскім жыццём. Выбіраўся дэпутатам, займаў высокія пасады ў праўленні Саюза пісьменнікаў БССР, удзельнічаў у рабоце Генеральнай Асамблеі ААН.
На працягу ўсёй творчасці Пімен Панчанка закранў тэмы вайны і трагедыі беларускага народа, барацьбы за мір, любові да чалавека і яго сіле духу, палётаў у космас, прыгажосці беларускай прыроды і мовы.
На самым высокім узроўні Пімен Емяльянавіч быў адзначаны за свой непаўторны талент і за вялізны ўклад у беларускую культуру. Ён узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі, з’яўляўся лаўрэатам Дзяржаўных прэмій, а ў 1973 годзе быў удастоены звання Народнага паэта Беларусі.
Паэтычны геній пайшоў з жыцця 2 красавіка 1995 года, пакінуўшы пасля сябе больш за 30 паэтычных зборнікаў, шматлікія пераклады твораў на беларускую мову, эсэ і ўспаміны.
Да 100-годдзя з дня нараджэння Пімена Панчанкі супрацоўнікамі сеткі бібліятэк раёна аформлены выставы, на якіх прадстаўлена творчая спадчына паэта.
Марына МІКЕШЫНА, намеснік дырэктара сеткі бібліятэк раёна.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024