Малады рассветавец — першы двухтысячнік Кіраўшчыны на жніве!
Учора ўвечары стала вядома, што на сёлетнім жніве на Кіраўшчыне з’явіўся першы двухтысячнік! Запаветнага рубяжу ў 2 тысячы тон перавезенага ад камбайнаў збожжа дасягнуў малады вадзіцель ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Арцём Глазоўскі. Старанны хлопец працягвае ўдзельнічаць у спаборніцтве. Віншуем яго з высокіх дасягненнем і чакаем новых працоўных перамог!